Знайсці
25.01.2024 / 14:394РусŁacБел

«У выпадку Стралкова-Гіркіна, якому прысудзілі 4 гады калоніі, ёсць толькі адна сурʼёзная праблема»

Сёння Ігара Стралкова-Гіркіна прыгаварылі да 4 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Экс-міністра абароны так званай «ДНР» прызналі вінаватым у публічных закліках да экстрэмісцкай дзейнасці. Палітолаг Аляксандр Фрыдман адрэагаваў на прысуд.

«У выпадку Ігара Стралкова-Гіркіна, якога прысудзілі да 4 гадоў калоніі, ёсць толькі адна сурʼёзная праблема:

ён будзе сядзець не там, дзе павінен быў, і не за тое, у чым ён насамрэч правініўся»,

— напісаў палітычны аглядальнік. 

У лістападзе 2022 года Гаагскі суд пастанавіў, што самалёт «Боінг» MH-17 быў збіты над Украінай расійскай ракетай з комплексу «Бук». Тады загінулі 298 чалавек. Гіркіну суд завочна прызначыў пажыццёвае зняволенне. Але Расія не выдала яго правасуддзю.

Чытайце таксама:

«Вельмі баюся, што мяне «амністуюць», як і Кухара». Гіркін-Стралкоў распавёў, што будзе рабіць, калі стане прэзідэнтам Расіі 

«Кабаева не пацягнула, на жаль». Расійскія шавіністы рыхтуюцца знішчыць тых, хто іх спарадзіў

Чаму Прыгожын абудзіў успаміны пра Смуту і каму ўдалося скінуць уладу ў Расіі

Салаўёў заклікаў пасадзіць Гіркіна, а Гіркін — Прыгожына. Расійскія прапагандысты шукаюць адказ на пытанне, хто вінаваты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
26.01.2024
Не там, не за тое, не той тэрмін. Мяркую таксама, што выйсці жывым з турмы ў Еўропе ў яго было бы болей шансаў.
0
Нацдэм /адказаць/
26.01.2024
Вясёлы як слон ваш фашыст
0
Старобілорус/адказаць/
26.01.2024
Спочатку поседіть ні за тое. Потым - за тое. Час ёсть.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера