Знайсці
24.01.2024 / 17:3510РусŁacБел

Беларусы замежжа могуць падтрымаць беларускія ініцыятывы, не патраціўшы сваіх грошай. Як гэта зрабіць

У Польшчы і Літве пражывае больш за 200 тысяч беларусаў. Тыя, хто працуюць афіцыйна, пры падачы падатковай дэкларацыі за мінулы год могуць накіраваць 1,2—1,5% падаходнага падатку на дзейнасць грамадскіх арганізацый. Нічога лішняга вы не патраціце — вы проста маеце права мэтава скіраваць частку ўжо сплачанага вамі падаходнага на тыя ці іншыя грамадскія мэты на ваш выбар. Вось як гэта робіцца.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Польшча

У Польшчы грамадскім арганізацыям, якія маюць права на атрыманне ахвяраванняў, фізічныя асобы могуць перавесці 1,5% падаходнага падатку. Зрабіць гэта можна падчас падачы PIT-дэкларацыі.

Даведацца, ці можна пералічыць 1,5% падатку на рахунак абранай вамі арганізацыі, можна па спасылцы. Для гэтага трэба ўвесці NIP (аналаг беларускага УНП) арганізацыі, назву або KRS-нумар (нумар з нацыянальнага судовага рэестра).

Важна, што пры гэтым вы нічога не губляеце, бо гэтыя 1,5% будуць вылічаныя ў любым выпадку. Калі вы самастойна не абярэце арганізацыю, якую хочаце падтрымаць, польская дзяржава вырашыць гэта за вас і пераліча грошы ў арганізацыі, якія палічыць патрэбнымі.

Літва

Падобная сістэма існуе і ў Літве. Галоўнае адрозненне — што замест 1,5% можна пералічыць 1,2%. Пры гэтым можна не абмяжоўвацца адной арганізацыяй, а пералічыць па 0,6% адразу дзвюм. Выбраць можна любую грамадскую арганізацыю, якая мае статус атрымальніка дабрачыннасці.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Зрабіць гэта магчыма падчас падачы гадавой дэкларацыі, калі вы дойдзеце да пункта, на якім вам прапануюць ахвяраваць гэтыя 1,2%. Праверыць, ці можна падтрымаць абраную вамі арганізацыі, можна, увёўшы Imones kodas (аналаг нашага УНП) арганізацыі або назву ў радок пошуку. Калі абраная вамі кампанія мае права на атрыманне ахвяраванняў, яна з'явіцца ў гэтым радку.

Калі вы не выберыце для сабе, якую арганізацыю хочаце падтрымаць, як і ў выпадку з Польшчай, за вас гэта зробіць літоўская дзяржава.

Чытайце таксама: 

Што пыталіся ў сваякоў палітвязняў, якіх масава затрымлівалі ўчора? І пры чым тут «Едастаўка»

Алесь Аляхновіч: З 2012 года эканоміка Беларусі вырасла на 5%, а эканоміка Польшчы, Літвы, Латвіі — на 40-45%

Клас
25
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
3
Максим Дизайнер/адказаць/
25.01.2024
Где 300к., переданные мамаше героин из Варшавы?Она там что-то обещала перевести куда-то.
0
Рыгорыч/адказаць/
25.01.2024
Маладзец Петя, харашо мне служышь. Павышу да старшога прапаршчыка
0
Беларускі Моладзевы Хаб/адказаць/
06.02.2024
Ноўнэйм , Беларускі Моладзевы Хаб разам з усімі нашымі рэзідэнтамі таксама можа атрымаць вашую падтрымку праз нашых партнёраў з фонду "Маладыя для маладых" (Młodzi - młodym). Дапамагчы вельмі проста: У пункце 147. упісаць нумар KRS "0000270261" У пункце 148. - 1,5% У пункце 149. - “HUB Warszawa 11876” (абавязкова, каб нашыя партнёры ведалі, што падтрымка скіраваная менавіта для беларусаў) Дзякуй за падтрымку!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031