Знайсці
23.01.2024 / 17:157РусŁacБел

«Бандфармаванне павешанага паляка». Як выкручваюцца прапагандысты пасля забароны словазлучэння «Полк Каліноўскага»

Забарона трывае тры месяцы. За гэты час рэдактараў і аўтараў некаторых дзяржаўных выданняў можна было б прызнаць экстрэмістамі.

Канферэнцыя Палка Каліноўскага ў Кіеве 29 лістапада 2023 года. Фота: прэс-служба Палка Каліноўскага

19 кастрычніка 2023 года ўслед за сацыяльнымі сеткамі «Палка Каліноўскага» рашэннем Цэнтральнага суда Мінска было прызнанае «экстрэмісцкім» словазлучэнне назвы падраздзялення, якое лукашэнкаўцы акрэслілі, як «візуальны матэрыял, тэкст «Polk Kalinouskaha», «Полк Каліноўскага».

Згодна з судовым рашэннем пад забарону трапіла менавіта беларускамоўная версія назвы Палка.

Як сведчыць карная практыка рэжыму Лукашэнкі, згадка экстрэміцскага словазлучэнне пагражае пераследам не толькі аўтару, але і выданню за апублікаванне тэксту з крамолаю.

Найбольш сур'ёзны парушальнік тут — «Звязда». Выданню цяжэй за іншыя, бо свае публікацыі яно падае па-беларуску. У снежні 2023 года, калі ўжо два месяцы словазлучэнне «Полк Каліноўскага» было пад забаронаю, «Звязда» публікавала перакладзены на беларускую мову матэрыял з БелТА, прысвечаны канферэнцыі каліноўцаў.

У ім назва Палка згаданая 6 разоў.

Ёсць яшчэ адзін нюанс з пакараннем за «экстрэмізм». Беларусаў рэпрэсуюць нават за тое, што яны публікавалі ў сацсетках спасылкі яшчэ да таго, як іх прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Такія шкілеты ў шафе маюць і прапагандысты з «СБ Беларусь сегодня». Пошук паказвае на Андрэя Мукавозчыка.

Яго можна цягнуць у суд за выкарыстанне беларускамоўнай назвы Палка Каліноўскага ў расейскамоўнай публікацыі 2022 года.

У ёй адданы лукашэнкавец беларускамоўнымі цытатамі з інтэрнэт-прасторы высільваецца зняважыць апанентаў рэжыму.

На адыёзным СТБ за даўнішнія публікацыі з назвай Палка можа адказаць дэпутат-гісторык Ігар Марзалюк, які на тэлеканале вядзе праект «Сімвалы беларускай вечнасці».

Ён да назвы добраахвотніцкага падраздзялення дадае «так званы», але наўрад ці суд даў бы Марзалюку за гэта лагаднейшы вырак.

На СТБ прапагандысты спаборнічаюць у вынаходніцтве абразлівых характарыстык для Палка Каліноўскага. Адзін аднаму яны штораз выдаюць свае версіі, кім быў Каліноўскі і чым ёсць падраздзяленне, названае яго імем.

Напрыклад, для дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Вадзіма Гігіна Полк Каліноўскага — «міфічны, як і постаць самаго Каліноўскага» і ў той жа час гэта «незаконнае ўзброенае фармаванне».

Прапагандыст Андрэй Лазуткін заклапочаны, каб падраздзяленне беларускіх добраахвотнікаў не стала палітычнай сілай.

Для яго Полк Каліноўскага — «пудзіла», якім у выпадку перамоваў з Расіяй будуць палохаць Беларусь.

А вось, для Рыгора Азаронка Полк Каліноўскага — гэта «сэлфі-банда», у якой служаць наёмнікі, якіх ён называе «змагарнымі неанацыстамі і экстрэмістамі».

Паводле прапагандыста, у «полк павешанага паляка» вярбуюць мяса.

Менавіта такую фармулёўку наконт Каліноўскага абіраюць і памыйныя лукашэнкаўскія тэлеграм-каналы.

***

Полк Каліноўскага — ваенная фармацыя ў складзе Узброеных сіл Украіны, сфармаваная з беларускіх добраахвотнікаў. Падраздзяленне створанае ў сакавіку 2022 года. У яго складзе батальёны «Волат» і «Літвін».

Місія палка — вызваленне Беларусі праз вызваленне Украіны. Паводле каліноўцаў, вызваленне Украіны ад расійскіх захопнікаў немінуча прывядзе да паслаблення і нават краху пуцінскага рэжыму, што дасць «магчымасць паставіць кропку ў гісторыі існавання рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Украіна спросціць атрыманне грамадзянства для іншаземных добраахвотнікаў

«Як захаваць беларускасць?» для мяне «Як захаваць любоў да бацькоў?» Былы каліновец расказаў, што дапамагло яму ўсвядоміць сябе

Камандзірка эвакуацыі расказала, чаму пакідае полк Каліноўскага і чым будзе займацца далей

Чаму на канферэнцыі каліноўцаў не было Сахашчыка і як здарылася ўцечка інфармацыі

Васіль Вашчыла

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
14
Ха-ха
11
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
11
23.01.2024
В состав Полка им. К.Калиновского входят: 
батальоны: "Волат", "Литвин", "Вестерн".
Отдельные роты: медрота, мехрота, рота БПЛА, рота эвакуации.
Отдельные подразделения: артиллерийской поддержки, ПТРК, тяжёлого вооружения,  сапёрно-минёрное, учебное. 
Общее количество л/с давно перевалило за 1000 человек. 
По сути своей это почти мехбригада. 
0
Цырк на дроце/адказаць/
24.01.2024
Як там гэтага паляка звалі, Жэчка, Сечка, а во, Чэчка!
1
Анісімофф/адказаць/
24.01.2024
Каліновец ў N-м калене , добра гучыць Бычок
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930