Знайсці
23.01.2024 / 12:173РусŁacБел

«Зацікавіла фраза пра тое, што адмаўляў генацыд у пасляваенны перыяд». Сяргей Дубавец адказаў на абвінавачванні Генпракуратуры

«Адзіная рэакцыя, якой яны заслугоўваюць — дыскусія. Але дыскусіі хунта-банда весці не ўмее».

Сяргей Дубавец. Фота: Радыё Свабода

Журналіст Радыё Свабода адрэагаваў на інфармацыю пра завядзенне супраць яго крымінальнай справы па 6 артыкулах.

У 1995 годзе пасля пагрому парламента Васіль Быкаў назваў рэжым Лукашэнкі хунтай, а мой сябра, дэпутат Вярхоўнага Савету і рэдактар газеты «Свабода» Ігар Гермянчук — бандай. Нічога не змянілася за гэтыя 30 гадоў. Важна мець на ўвазе свае ўласныя думкі і дзеянні. Усе мае развагі ў публічнай прасторы строга падпарадкаваныя аб’ектыўным фактам, Канстытуцыі Беларусі і кодэксу журналіста Радыё Свабода.

Адзіная рэакцыя, якой яны заслугоўваюць — дыскусія. Але дыскусіі хунта-банда весці не ўмее.

На кожнае іншадумства адзін адказ — крымінальная справа і турма. Успрымаю гэта з пэўнай удзячнасцю, як яшчэ адно прызнанне рацыі адэкватных беларусаў, якіх мама вучыла правільным рэчам. Цяпер я цалкам пазбаўлены згрызотаў сумлення адносна таго, што мусіў выехаць з Беларусі.

Што да цяжкасці майго «злачынства», дык яно прыблізна такое, як магніцік на лядоўні, прызнаны пікетам і забароненым масавым мерапрыемствам. У фармулёўках пракуратуры асабліва зацікавіла фраза пра «отрицал факт геноцида белорусского народа в… послевоенный период». Гэтага я не адмаўляў дакладна, але задумацца ёсць пра што», — зазначае Сяргей Дубавец.

Чытайце таксама:

Супраць супрацоўніка Радыё Свабода Сяргея Дубаўца завялі шэсць крымінальных спраў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
54
Панылы сорам
2
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4
0
даведка /адказаць/
23.01.2024
Причём «геноцид белорусского народа в… послевоенный период» является неоконченным преступлением.
0
Валентина/адказаць/
23.01.2024
[Рэд. выдалена]
0
Курт/адказаць/
24.01.2024
Бязконцы генацыд з 1772 году.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031