Знайсці
23.01.2024 / 10:425РусŁacБел

Супраць супрацоўніка Радыё Свабода Сяргея Дубаўца завялі шэсць крымінальных спраў

Яму інкрымінавана парушэнне заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму, недапушчэнні рэабілітацыі нацызму і адмаўленні генацыду беларускага народа, гаворыцца ў прэс-рэлізе Генеральнай пракуратуры.

Сяргей Дубавец. Фота: «Наша Ніва»

Згодна з матэрыяламі спраў, Сяргей Дубавец у сваіх публічных выказваннях у аўтарскім блогу, «распаўсюдзіў загадзя ілжывыя і адкрыта дэструктыўныя звесткі аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, ваенным і міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь, прававым становішчы яе грамадзян, чым дыскрэдытаваў Рэспубліку Беларусь, органы дзяржаўнай улады і кіравання; распальваў сацыяльную варожасць і варожасць па прыкмеце прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы; абгаварыў кіраўніка дзяржавы; удзельнічаў у экстрэмісцкім фармаванні, а таксама фармаванні, дзейнасць якога накіравана на рэабілітацыю нацызму; адмаўляў факт генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд; здзейсніў наўмысныя дзеянні па рэабілітацыі нацызму».

Сяргею Дубаўцу ставяцца ў віну артыкулы:

паводле арт. 369-1, ч.1 арт. 130, ч. 1 арт. 367, ч. 1 арт. 361-1, ч. 1 арт. 130-2, ч. 1 арт. 130-1 Крымінальнага кодэкса.

Сяргей Дубавец нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мінску. У 1980-х браў удзел у нацыянальным адраджэнні. У 1991-2000 гадах быў першым рэдактарам адноўленай «Нашай Нівы».

@nashaniva Да дзясяткаў родных палітязняў ва ўсёй Беларусі сёння прыйшлі камітэтчыкі #беларусы#беларусь#минск#нашаніва#беларусьсейчас#навіныбеларусі#новостибеларуси#милициябеларуси#брест♬ Suspenseful and tense orchestra(1318015) - SoLaTiDo

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
14
0
мимо, но громко/адказаць/
23.01.2024
Социальную, национальную, религиозную ненависть разжигают госсми лукашенко и его пропаганда, и его пропагандисты, и больше ННИКТО !
23.01.2024
Лямпа Мафусаіла або Крайняя бітва чэкістаў з масонамі (Пялевін). Масоны перамогуць. Спадару Дубаўцу дзякуй за працу на карысць вольнай Беларусі.
23.01.2024
адвакатус дыябалі, адвакатус дыябалі, ---дык за гэта и завяли=за злостное злоупотребления алкоголя= во время  масонского заседания...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031