Знайсці
19.01.2024 / 17:052РусŁacБел

Беларус падаў заяўку на польскі адбор на «Еўрабачанне». Што за ён?

Беларускі стэндап-комік Дзмітрый Саўян падаў заяўку на ўдзел у папярэднім адборы на Еўрабачанне ад Польшчы. Навіну пра гэта ён размясціў на сваёй старонцы ў тыктоку. Пад псеўданімам Pan Savyan ён трапіў у спіс удзельнікаў, апублікаваны фанацкім рэсурсам Eurowizja.org, піша Most.

Дзмітрый Саўян. Фота: фэйсбук

Беларус пакажа кампазіцыю W Kolorku Amaretto, з якой ён ужо выступаў на навагоднім канцэрце на польскім радыё RMF FM.

Акцёр расказваў, што прыдумаў песню, выпадкова пачуўшы размову дзвюх жанчын, адна з якіх распавядала, што купіла кофту колеру амарэта. Гэта навеяла яму нешта з 1970-х і здалося вельмі паэтычным.

Да пачатку вайны Дзмітрый жыў у Кіеве, працаваў на канале 1+1, здымаўся ў серыялах, выступаў як стэндап-комік. Пасля расійскага ўварвання вырашыў пераехаць у Польшчу, дзе яшчэ да таго скончыў у Варшаве двухгадовы акцёрскі курс. Таму на момант пераезду ў яго ўжо былі знаёмствы ў акцёрскай сферы і базавае веданне мовы.

У Польшчы Дзмітрый працягнуў здымацца ў кіно. Напрыклад, яго можна будзе пабачыць у адным з эпізодаў гістарычнага серыяла Matylda, які выйдзе ў гэтым годзе. Беларус там сыграў ролю рускага рэвалюцыянера.

Таксама хлопец займаецца музыкай і выступае са стэндапамі. У тыктоку ён выкладае музычныя кампазіцыі з простымі фразамі па-польску накшталт «Dzień dobry, cześć, kurwa bober», «Idę do pracy, wracam z pracy».

Сёлета «Еўрабачанне» пройдзе ў шведскім Мальмё.

Чытайце таксама:

Дзіма Білан прыехаў у «ДНР»

Паўтары тысячы музыкантаў Фінляндыі патрабуюць выключыць Ізраіль з Еўрабачання

Як цяпер жыве баяніст Віталь Варанко, які ў 2020 годзе называў Лукашэнку супергероем?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
36
Панылы сорам
1
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
1
19.01.2024
да... яму у Полк Калиноускага трэба))) Ваяр))
0
Андрусь/адказаць/
20.01.2024
Дык а што яго звязвае з Беларуссю? Нешта ў матэрыяле ні слова. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031