Знайсці
16.01.2024 / 14:1814РусŁacБел

Даносчыца Бондарава ідзе ў дэпутаты Мінгарсавета

Даносчыца Вольга Бондарава падала дакументы на рэгістрацыю кандыдаткай у Мінскі гарадскі савет. 42-гадовая студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта вылучаецца ад Камуністычнай партыі на Шугаеўскай акрузе №57. Яна не збірала ніякіх подпісаў у сваю падтрымку, яе механічна дададуць у бюлетэні як вылучэнку ад партыі.

Кандыдаты ў дэпутаты абавязаныя ўказваць свае ранейшыя судзімасці, таму Бондаравай давядзецца прызнацца ў тым, што яе каралі за кантрабанду цыгарэт у Польшчу.

Шанцаў перамагчы ў Бондаравай ніякіх. Па яе акрузе вылучаюцца адразу два больш салідныя кандыдаты. Гэта начальнік аддзялення ідэалагічнай працы в/ч 3214 Міхаіл Адамчык, а таксама завуч гімназіі №38 Святлана Пазняк. Яны абое збіралі подпісы ў сваю падтрымку, а таксама правялі сход працоўнага калектыву, які вылучыў іх у кандыдаты.

@nashaniva Што трэба зрабіць, каб прагаласаваць беларусам замежжа? #беларусь#навіны#беларусьсейчас#беларускіцікток#нашаніва#белорусы#новостибеларуси#беларусьновости#минск#выборы2024#выборыбеларусь♬ Comedy Scenes - Comical, stupid, odd, lovely (Drumless)(1441321) - Ponetto

Чытайце таксама:

Бягун — Бондаравай: Забылася, як выцоквала набойкамі з ГУБАЗіКа з выглядам аба*ранага янота?

Кодла Бондаравай накінулася на слова «вакацыі». І зноў села ў лужыну

«У нас Эйсманту можна ўсё?» Бондарава атакавала кіраўніка БТ за навагодні канцэрт

Каго з беларускіх літаратараў Бондарава адменіць у 2024 годзе

Пад атаку Бондаравай патрапіў рэпер Сярога. Прычына вельмі сур'ёзная 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
25
Ха-ха
12
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
5
2
г-родна/адказаць/
16.01.2024
CV, а што - Гародню зноў палякам аддалі? кресы всходне? ти як там? и все таке
0
А так норм?/адказаць/
16.01.2024
фі-фі лалогія, датычная да наўмыснага забойства Алеся Пушкіна даносчыца Б.ідзе ў дэпутаты Мінгарсавета
0
скорее всего/адказаць/
16.01.2024
Пытанне , никто, но ее все боятся
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930