Знайсці
12.01.2024 / 13:43РусŁacБел

У Магілёве другі раз запар асудзілі саліста Nizkiz

Справу Аляксандра Ільіна зноў разгледзелі па артыкуле 19.11, але вынік невядомы.

Пра затрыманне траіх удзельнікаў гурта Nizkiz стала вядома 6 студзеня. У Магілёве былі затрыманыя вакаліст і аўтар песень Аляксандр Ільін, бас-гітарыст Сяргей Кульша і бубнач Зміцер Халяўкін.

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 8 студзеня над музыкамі адбыўся суд паводле арт. 19.11 КоАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Іх справу разглядала суддзя Вікторыя Палякова. Вынік судовага пасяджэння пакуль невядомы.

10 студзеня тая ж суддзя разглядзела другую запар справу супраць Аляксандра Ільіна. Яго зноў судзілі паводле арт. 19.11 КаАП, але прысуд невядомы.

Чытайце таксама:

Затрымалі ўдзельнікаў гурта Nizkiz

Што за гурт Nizkiz, які амаль у поўным складзе затрымалі ў Магілёве

Nizkiz не з'язджалі з Беларусі пасля 2020 года — праваабаронцы

Лявон Вольскі: Я выдатна разумею хлопцаў з Nizkiz, бо жыў такім жыццём не адзін год

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
14
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031