Знайсці
11.01.2024 / 17:2624РусŁacБел

«Ціханоўская — гэта для нас Божы дар» — Мілінкевіч

Былы кіраўнік «Руху за Свабоду», кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 года, а цяпер пазаштатны дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Мілінкевіч у інтэрв'ю «Еўрарадыё» патлумачыў, чаму на цяперашнім этапе Ціханоўскую аб'ектыўна немагчыма на кагосьці замяніць.

«Я не бачу ўвогуле шанцаў на тое, каб у нас да першых дэмакратычных выбараў неяк замяніць Ціханоўскую. Нават тым, хто вельмі хацеў бы гэтага. Я сам то не хачу.

Я лічу, што яна добра працуе. Можна рабіць заўвагі, можна быць чымсьці незадаволеным — але ў цэлым вельмі эфектыўна. Яе ўспрымаюць як чалавека роўнага з імі лідары самых вялікіх краін. 

Ці можам мы сёння новую Ціханоўскую абраць? Некаторыя кажуць: а вось у наступным годзе выбары Лукашэнкі, сам сябе выбера, а таму ўжо і яе паўнамоцтвы канчаюцца. Я заклікаю ўсіх зноў жа быць адказнымі. Таму што калі хтосьці паспрабуе, — а можа, і зробіць такое няшчасце беларусам, — адштурхнуць убок Ціханоўскую, то гэта будзе значыць толькі адно: мы застанемся без лідара, прызнанага ва ўсім свеце, які агучвае інтарэсы беларускай дэмакратычнай большасці і робіць гэта крок за крокам, нягледзячы на пэўную стомленасць. 

Не будзе другой Ціханоўскай, бо не прызнаюць іншага чалавека, выбранага вузкім колам людзей, не ведаю, Каардынацыйнай радай ці нейкімі прадстаўнікамі, на невядома якіх выбарах. Мы не можам правесці нармальныя выбары ў часе такіх рэпрэсій.

Таму, на маю думку, пакуль Ціханоўская здольная, добра працуе і мае яшчэ сілы, трэба дапамагаць ёй да першых выбараў. Там мы вырашым, хто лепшы — яна ці іншы. Але цяпер гэта проста дасягненне вялікае. Я лічу, што гэта Божы дар. Далі нам шанец на чалавека, які стаў на месца лідара, і Беларусь дзякуючы гэтаму застаецца ў парадку дня і Еўропы, і Амерыкі», — патлумачыў Мілінкевіч.

Чытайце таксама:

«І перад Захадам, і перад намі паўстане маральны выбар: ці сядаць з дыктатурай за стол перамоў» — Мілінкевіч

Мілінкевіч выказаўся пра наступствы замены Святланы Ціханоўскай і магчымы яе палітычны лёс пасля 2025 года

«Гэта маральны аўтарытэт». Мілінкевіч расказаў, хто павінен быць прэзідэнтам краіны ў пераходны перыяд. І назваў імя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
70
Панылы сорам
4
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2
0
Сымон/адказаць/
12.01.2024
XXX, а спадарыня Радзіна кожны раз гаворыць, што лідаром беларускіх дэмакратычных сіл з'яўляецца Мікалай Статкевіч. Але што з таго?

У кожнага ёсць свае заслугі. Але толькі СЦ можа сцвярджаць, што яна прайшла праз самыя масавыя выбары (няхай і ў вельмі жорсткіх абмежаваннях-2020) і дакладна перамагала ў першым туры з вынікам прыкладна 55-70 адсоткаў. Таксама было б дурасцю абмяжоўваць яе паўнамоцтвы правіламі, вызначанымі ўзурпатарам для сваіх электральных спектакляў, якія ён няспынна парушае.

Паўнамоцтвы СЦ скончацца ў адзіным з чатырох выпадкаў:
1.Пройдуць сумленныя выбары ў Беларусі і з'явіцца абраная дэмакратычным шляхам улада.
2.СЦ вырашыць спыніцца
3.СЦ спыніцца праз аб'ектыўныя чыннікі
4.Знойдзецца нехта, хто зробіць у сэнсе палітычнай мабілізацыі менавіта ўнутры Беларусі выніковае альбо відавочна большае за яе.
0
Ура і перамога/адказаць/
14.01.2024
Усе беларусы літвіны поўнасцю падтрымліваюць Абранага прэзідэнта Святлану Георгіеўну Ціханоўскую!
0
Вольга/адказаць/
15.01.2024
Не путать божий дар с яичницей!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера