Знайсці
12.01.2024 / 00:5117РусŁacБел

«Навошта яе ўвогуле пасадзілі?» Лукашэнка пра жанчыну, якая атрымала 6 гадоў за забойства мужа-агрэсара

Адной з навін, прапанаваных для абмеркавання на нарадзе ў Лукашэнкі 11 студзеня, стала амністыя для шматдзетных жанчын, асуджаных за забойства.

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў прывёў прыклад па гэтай катэгорыі вязняў, распавядае sb.by.

Так, адна з асуджаных адбывае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам шэсць гадоў за забойства мужа. Да асуджэння характарызавалася здавальняюча.

Працавала адміністратаркай кавярні, мае вышэйшую адукацыю. На ўтрыманні — трое малалетніх дзяцей. Бацькоўскіх правоў не пазбаўлена, дзеці знаходзяцца пад апекай у дзядулі.

Злачынства здзейсніла ў часе сваркі на глебе непрыязных адносін з мужам, ударыўшы яго нажом у грудзі.

У дзень злачынства муж кідаў жонку на падлогу, разбіў ёй галаву, вырываў з рук тэлефон, не даваў магчымасці звярнуцца па дапамогу і пакінуць кватэру. Хуткую дапамогу жанчына выклікала сама, да яе прыезду аказвала мужу першую медыцынскую дапамогу. 

— Навошта яе наогул пасадзілі, калі яна абараняла сябе, калі муж здзекаваўся з яе, — задаў пытанне Лукашэнка. — Вось таму нам трэба прынцыпова з кожным чалавекам разбірацца, а не чохам іх вызваляць або караць. Наогул не было чаго саджаць яе.

— У кожным канкрэтным выпадку рашэнне будзе прымацца індывідуальна, — адказаў Іван Кубракоў.

Закона аб супрацьдзеянні хатняму гвалту ў Беларусі няма. 

Чытайце таксама:

У шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса зʼявіцца пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі. Прастытуткам будзе палёгка

Амністыя-2024 не закране палітвязняў і закладчыкаў. Што вядома пра планы ўладаў?

Лукашэнка анансаваў амністыю-2024 і хоча перагледзець некаторыя артыкулы Крымінальнага кодэкса

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
43
Ха-ха
6
Ого
6
Сумна
2
Абуральна
16
1
Праўдаруб/адказаць/
12.01.2024
Разбитая разведёнка, а мо і адразу двух
0
Самаабароншчык/адказаць/
12.01.2024
У нас страшныя законы не толькі датычныя хатняга гвалту, але і «перавышэння самаабароны». Ад мужыка з кулакамі жанчына мае права абараняцца толькі тымі ж кулакамі, паколькі агрэсар абраў не халодную баявую зброю. За кухонны нож ці нават павярнуўшуюся пад руку рэч лепяць «неадэкватнасць адказа пагрозе», лепяць «наўмыснае» забойства і даюць шэсць гадоў. Колькі ўжо такіх гісторый было. Зноўку лукашысты спрабуюць вырашыць праблемы лекаваннем сімптомаў ці ўжо даўшага дубу трупа. На пісьменнае заканадаўства не хапае ні мазгоў, ні кваліфікацыі, ні смеласці духу, ні чалавечага сумлення. Імпатэнцыя дзяржаўнасці.
12.01.2024
Убийство есть убийство. 6 лет, нормальный срок, в данных обстоятельствах. Чего ж её, понять и простить, что ли?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031