Знайсці
11.01.2024 / 11:166РусŁacБел

Лукашэнка анансаваў амністыю-2024 і хоча перагледзець некаторыя артыкулы Крымінальнага кодэкса

Яе хочуць прысвяціць 80-годдзю вызвалення Беларусі ў часе Другой сусветнай вайны.

Фота: БелТА

Галоўнае пытанне: ці закране амністыя хоць каго з палітычных? Папярэдняя палітзняволеных не закранула.

«У гэтым годзе мы адзначым 80-годдзе з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, — сказаў Лукашэнка. — І калі мы прымем станоўчае рашэнне, то з улікам асаблівасці даты амністыя павінна мець адрозненні. Трэба будзе больш уважліва паглядзець на жанчын і дзяцей, на жанчын з дзецьмі, іншыя катэгорыі асуджаных».

Таксама Лукашэнка ўзняў пытанне «справядлівасці мер крымінальнага пакарання».

«Мы няўхільна паўтараем: дзейнасць дзяржаўных органаў, грамадскіх інстытутаў павінна будавацца на прынцыпе справядлівасці. Гэта датычыцца і крымінальнай палітыкі. Справядлівасць павінна пранізваць увесь крымінальны закон і практыку яго прымянення», — падкрэсліў ён.

«Па маім даручэнні Адміністрацыяй прааналізаваны шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэкса і іх рэалізацыя. Узнікаюць пытанні ў сувязі з гэтым, трэба паглядзець, каго мы затрымліваем, каго асуджаем. Ці адпавядаюць назначаныя меры пакарання цяжкасці злачынстваў і той небяспекі, якую ўяўляюць гэтыя людзі для грамадства?» — выказаўся ён.

Чытайце таксама:

Качанава расказала пра сваю традыцыю. Стаматолагі абураюцца

Не бачу ніякіх прыкметаў транзіту ўлады ад Лукашэнкі да кагосьці іншага — палітолаг Казакевіч

У Лукашэнкі паўтарыўся трэмар

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
13
0
1939-1945/адказаць/
11.01.2024
Ну дык якая вайна была? Айчыйная (са знакам якасьці на дупе) ці Другая Сусьветная?
11.01.2024
Памятаю, як пры мінулай амністыі нас зганялі на гэтыя іх так званыя лекцыі і рыхтавалі, апавядаючы, што амністыя закране толькі тых палітычных, якія "раскаяліся". Мае таварышы па няшчасьцю ў гэта шчыра верылі. Толькі я адразу казала, што мяне амністыя дакладна не закране, бо я "не раскаялася" і не зьбіраюся. У гэты ж час ішоў гандаль з Захадам. Калі стала зразумела, што Захад на гандаль ня пойдзе, то адразу сабралі і аб'явілі, што амністыя не закране "асоб, якія зьдзейсьнілі злачынствы супраць дзяржавы".
Будзь ты пракляты, Лукашэнка, твой увесь род і ўсе твае памагатыя. За страчанае здароўе, за страчаныя годы жыцьця, за забітых па твайму загаду людзей.
0
А ларчик просто открывался/адказаць/
11.01.2024
1939-1945, і самае цікавае. Загінуў кожны трэці беларус - няўжо гэта немцы іх усіх вывезлі ў остарбайтэры? Ці здаецца хтось брэша і гэта Сталін што сваімі вырадкамі (рэпрэсіямі і дэпартацыямі), таксама правакацыямі (дыверсіямі) давозіў каб былі карныя аперацыі? А калі беларусаў не засталося - абкраіў краіну як хацеў?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031