Знайсці
10.01.2024 / 13:202РусŁacБел

У Гродне затрымалі работніка адукацыі. Яго збіраліся павысіць, але «праверыў АМАП»

АМАП затрымаў супрацоўніка сферы адукацыі ў Гродне, які, паводле сілавікоў, збіраўся ісці на павышэнне. Сілавікі апублікавалі відэа з ім. За што мужчыну затрымалі, дакладна невядома.

Скрын відэа сілавікоў

Мужчына гаворыць на відэа, што браў удзел у мітынгах і нібыта адпраўляў інфармацыю пра супрацоўніка міліцыі ў Чорную кнігу Беларусі.

Сілавікі сцвярджаюць, што мужчына быў адным з лідараў фанатаў GrodnoUltras, якая выступае ў падтрымку ФК «Нёман», хадзіў на матчы з БЧБ-сімволікай, а таксама яму ставяць у віну, што ён быў сябрам партыі БНФ.

Чытайце таксама:

Сілавікі затрымалі жыхара Брэста за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе

Праграмісту з Гродна за данаты ў 2020-м у падтрымку затрыманых і каментары далі чатыры гады калоніі

Затрыманая Таццяна Севярынец трапіла ў бальніцу з ціскам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
34
10.01.2024
На скрыне БНР-101 у Гродне - дазволены мітынг-канцэрт. Закідваць удзел у такіх мерапрыемствах - поўны абсурд.
10.01.2024
2019, ніхто і не будзе яго за гэта прыцягваць

Гэтаксама яны пісалі пра затрыманне чалавека і закідалі яму ўдзел у БНР-100. Тут нават ім няма за што караць. Проста для іх гэта лішняя нагода звярнуць увагу ча чалавека, паставіць пад назіранне, не ўзяць на працу. А калі хадзіў на Дзень Волі, то можна і іншае што знайсці і пакараць. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031