Знайсці
37
Совинформ/адказаць/
13.01.2024
Артыкул зроблены па лекалах савецкай прапаганды 1980-х гадоў.
30
Зондер/адказаць/
13.01.2024
Совинформ,ну ясное дело,для таких как ты,он герой который боролся против СССР. Ну-ну...
1
Ян Норман/адказаць/
13.01.2024
Совинформ, Як бы далі нам інфармацыю пра нач.штаба-украінца.А хто быў камандзірам?Дзе,калі і з каго быў першапачаткова створаны гэты батальён?Што за "гнілая сялёдка" тут надрукаванаа?
13.01.2024
Совинформ, глупа адмаўляць, што ўкраінцы суцэльна і аунаўцы  ўдзельнічалі ў карных акцыях на тэрыторыі Беларусі. Пра аперацыю «Зімовае чараўніцтва» пачытайце. І гэта не савецкая прапаганда, а факты

А вось яшчэ просты факт. 201-ы ахоўны батальён, дзе намеснікам камбата быў Шухевіч, 9 месяцаў знаходзіўся на Лепельшчыне. За гэты час знішчылі 2000 савецкіх «партызанаў», пры гэтым страціўшы 49 чалавек забітымі і 40 параненымі. Гэта тыповая тагачасная статыстыка для СС, СД і нават вермахту. «Партызанскія» раёны выкашваліся поўнасцю. І малая колькасць стратаў у параўнанні з забітымі «партызанамі» шмат пра што кажа. Да сакавіка 1942 года немцы рапартавалі пра 63 тысяч забітых «партызанаў» пры ўласных стратах 638 чалавек у тылавым прыфрантавым раёне. 

Калектыўныя акцыі супраць вёсак, адказных за напады на немцаў, рэкамендаваліся ад самага пачатку. Рашэнне прымаў асабіста кожны афіцэр. Пасля ўжо пачалі выкарыстоўваць іншы метад: абкладаць «партызанскія» раёны і цалкам вынішчаць іх. Аперацыя «Бамберг» на Усходнім Палессі (28 сакавіка – 2 красавіка 1942 г, а пасля 3-6 красавіка). Страты немцаў – 7 забітых і 8 параненых. Затое забітыя 3423 «партызаны і іх памочнікі». На гэтую кольцасць людзей у рукі немцаў патрапіла каля 50 адзінак пераважна лёгкай зброі. Затое ў лепшай традыцыі каля 5 тысяч галоў хатняй жывёлы! Паводле сучасных ацэнак, ахвярамі сталі каля 5 тысяч чалавек. 

Глупа адмаўляць, што карнымі акцыямі адзначалася і Армія Краёва, летувіскія і латышскія батальёны. Ну і нарэшце беларусы. Глупа адмаўляць, што забіваў габрэяў Барыс Рагуля. Што Дзмітрый Касмовіч кіраваў знішчэннем вёскі на Браншчыне, асабіста застрэліў малое дзяўчо. Імаверна, побач быў ягоны стрыечны брат Міхал Вітушка.

Так што не варта казаць, што бандытамі былі адны бальшавікі, а беларускія і ўкраінскія нацыяналісты з дапамогай «цывілізаваных» немцаў абаранялі народ. 



6
Краснапузаму/адказаць/
13.01.2024
Зондер, а што з СССР не трэба было змагацца?
1
Зянон/адказаць/
13.01.2024
Зондер, Курапаты ведаеш? Ніводная камуністычная сволач пакуль не пакарана
5
рамштайн/адказаць/
13.01.2024
Зянон, Papa (папА) свайго ведаеш? 
0
Абменны фонд /адказаць/
15.01.2024
рамштайн, клавішы купі, троль лукашысцкі
7
Памерлы Катрук/адказаць/
13.01.2024
FF, а ў гэты час бамбяць мірныя гарады Украіны
3
Усіх пад суд са Шведам на чале/адказаць/
13.01.2024
FF, а яшчэ калі пакт Молатава-Рыбентропа ўспомніць і расстраляных палякаў. нейкая выбарачная ў вас памяць
5
ссср - гэта акупацыя/адказаць/
13.01.2024
FF, а чаму ты ні слова не напісаў пра мільённую армія Ўласава і ее карныя дзеянні? Чаму ні слова не напісаў пра камуняцкія злачынствы? А, там жа рускія, пра іх нельга нічога дрэннага пісаць, так лукашыста-рашыст?
13.01.2024
Памерлы Катрук

Скажыце, а мы праз бамбёжкі ўкраінскіх гарадоў павінны заплюшчваць вочы на карныя акцыі 118-га паліцэйскага батальёна? Забывацца на дзейнасць Шухевіча на Лепельшчыне? А палякі мусяць сказаць, што Валынскай разні не было? Усё гэта сістэмныя злачынствы.

А наконт бамбёжак мне, шчыра кажучы, з большага ўсё адно і на абстрэлы/бамбёжкі гарадоў, падкантрольных Украіне, і на бамбёжкі Данецка і Луганска ў 2014-м. І на абстрэлы Марыупаля і Валнавахі ў 2015-м. Усё гэта вайна і спадарожныя ахвяры, а не сістэматычнае прадуманае знішчэнне цывільнага насельніцтва з абодвух бакоў. Расійская і ўкраінская прапаганды намагаюцца выклікаць эмоцыі, выстаўляючы гэтыя факты наперад. А ў мяне гэтых эмоцый амаль няма. Ну загінулі цывільныя. Жахліва. Але гэта вайна. Я ведаю толькі, што Украіна ўжо 10 гадоў змагаецца за сваю зямлю супраць агрэсара, якому трэба даць па зубах. А ўсё іншае мае другаснае значэнне
13.01.2024
Памерлы Катрук, яшчэ адзін, які бамбёжкамі спрабуе апраўдаць тагачасныя злачынствы

1) Скажыце якое дачыненне бамбёжкі Кіева і Дняпра маюць да спаленых беларускіх вёсак і расстраляных беларусаў?

2) Бамбёжкі Кіева, Дняпра, Адэсы, Львова ці абстрэлы Белгарада, Данецка і г.д – гэта не мэтаскіраваныя злачынствы, а звычайныя баявыя дзеянні, якія немагчымыя без ахвяраў цывільных. Але расійскія і ўкраінскія прапагандысты будуць намагцца імі выклікаць вашыя эмоцыі.

Вось Новая газета ў верасні 2014-га публікавала рэпартаж з акупаванага Данецка. Дык там Гіві і Матарола (а вы ж, мабыць, такіх і не ведаеце, бо ў школе вам не казалі, а вайна для вас пачалася толькі 24 лютага) размясцілі свой штаб на дзявятым паверсе жылога дома. А з двара артылерыя біла па ўкраінцах. Вядома, пасля прылятала ў адказ. І нейкая бабка, якая засталася ў гэтым доме, казала журналістам, што Гіві і Матарола яе абараняюць ад абстрэлаў бандэраўцаў, таму яна радая бачыць, іх у сваім доме. І пасля маскоўская прапаганда на ўвесь свет паказвае абстрэлы «мірнага» насельніцтва крывавымі ўкропамі.

А вось адваротны прыклад. Штурм Грознага 31 снежня 1994 года. У горадзе тры, калі не памыляюся, лініі абароны чачэнцаў. Мірным жыхарам давалі тыдзень (а, мо, і больш) на эвакуацыю. Пачалі штурм. І ненавучаныя расейскія артосы трапляюць па жылых дамах, бо ваяваць проста не ўмеюць. А яшчэ там былі распаўсюджаныя хуткія зачысткі. Б'е з дома кулямёт – па ім адразу лупяць з артылерыі/танкаў/БМП. І не дужа разбіраюць, ці ёсць там мірняк. 

Усё гэта вайна. Шкада цывільных, але не трэба паддавацца эмоцыям. Для мяне існуе толькі праўда, што ўкраінцы 10 гадоў спрабуюць даць па зубах агрэсару. А абстрэлы Данецка, Луганска, Белгарада мяне мала турбуюць. Трэба перамагаць. 
4
Кроў за кроў/адказаць/
13.01.2024
FF, а пра дзейнасць шведа і лукашыстаў не хочаш пагаварыць?
9
ссср - гэта акупацыя/адказаць/
13.01.2024
FF, то бок у саўка пад нікам ФФ няма эмоцый, калі рашысты тут і цяпер забіваюць і знішчаюць украінцаў, затое ў саўка хапае эмоцый і абрурэння на тое, як знішчалі камуняцкіх акупантаў. Усё зразумела. Пытанняў болей няма, чарговы фанцік “генацыду ад шведа”.
6
У вас партбілет вылез/адказаць/
13.01.2024
FF, ты пракалоўся, свалота, са сваей падвойнай мараллю
8
Комунизм хуже фашизма. /адказаць/
14.01.2024
FF,Вот ты и спалился гебнявый. Не бомбили ни Донецк ни Луганск в 2014 году, как и твоя гнусявая ложь про беларуских националистов застреливших девачку. лживый оацевский недоносок.  гнилой совок надо было уничтожать как это сделал Пиночет с комунистами в Чили Теперь страна нормальная в отличии от Венесуэл Бразилии и Мексик. 
13.01.2024
Кроў за кроў, са Шведам і Лукашэнкам хай суддзі ў Гаазе размаўляюць. Што пра іх казаць, калі і так ўсё ясна?
13.01.2024
ссср - гэта акупацыя

«хапае эмоцый і абрурэння на тое, як знішчалі камуняцкіх акупантаў»

прывядзіце мне хоць адно маё паведамленне, дзе я шкадаваў камуняцкіх акупантаў. Чакаю, шаноўны!

https://nashaniva.com/333775

13.01.2024
У вас партбілет вылез

і ў чым яна падвойная?

падвойная яна ў тых, хто камуністаў ненавідзіць за злачынствы, але з пенай у роце адбельвае ўсялякую нацысцкую навалач, якая нічым не лепш за бальшавіцкіх мразяў
6
Федзя /адказаць/
14.01.2024
FF,Марзалюк, ты что ли тут такую ересь несешь?  
9
ссср - гэта акупацыя/адказаць/
13.01.2024
FF, значыць логіка ў ФФ камуніста такая - забойсва камуняк гэта мэтанакіраванае злачынства, а калі тое ж самае робяць рашысты ў Бучы, Ірпені, Марыупале, Херхоне - дзе рашыты спачатку катуюць людзей, а потым іх забіваюць, то гэта ўжо не мэтанакіраваныя злачынствы. Во дзе крывадушны ё…нь.
13.01.2024
ссср - гэта акупацыя

Якая ж каша ў вас у галаве. У вас магчыма толькі чорнае альбо толькі белае. І ніяк інакш! 

1) Прывядзіце мне пераканаўчыя доказы, што я камуняка. Чакаю

2) Дзе я пісаў пра «забойствы камунякаў»? Я пісаў пра пацыфікацыі, учыненыя немцамі і іх памагатымі ў Беларусі пад выглядам «антыпартызанскіх» аперацыяў. І так, гэта мэтаскіраванае злачынства. 

3) Я хоць слова сказаў пра Бучу, Ірпень, Марыупаль (не ў 2015-м, а ў 2022-м, бо гэта розныя рэчы)? Хіба я абвяргаў, што гэта ваенныя злачынствы?

Бамбёжкі Кіева, Харкава, Дняпра, Львова і г.д ці, наадварот, Данецка, Луганска, Белгарада – гэта звычайныя баявыя дзеянні, у якіх немагчыма абысціся без ахвяраў сярод цывільных. Прапагандысты будуць накручваць, што гэта мэтаскіраваны генацыд з боку «украінскіх нацыстаў» альбо расійскіх акупантаў (тут без двухкосся). Але не. То вайна, дзе амаль ніхто не хоча забіваць мірняк. Але так атрымліваецца. На вайне як на вайне. 

Буча, Ірпень – гэта мэтаскіраванае забойства цывільных. Марыупаль таксама. І не таму што горад зруйнавалі. Гэта якраз нармальна для вайны. А таму што фінаугры адмыслова не давалі зладзіць гуманітарныя калідоры і вывесці мірняк, а пасля знішчалі яго.
13.01.2024
Усіх пад суд са Шведам на чале,  


у мяне? Выбарчая? Словы «так што не варта казаць, што бандытамі былі адны бальшавікі» заўважылі, не?


 Вось насмяшылі. Выбарчая памяць у тых, хто адно крычыць пра бальшавіцкія злачынствы, а сотняў тысячаў беларусаў, знішчаных у карных акцыях, намагаецца не заўважаць. 

Існаванне Курапатаў і Катыні ніяк не перашкаджае існаванню Трасцянца і Чырвонага Берага. 
13.01.2024
Усіх пад суд са Шведам на чале

можам паглядзець на гэта з іншай пазіцыі – адэптаў Сяргея Ярша, якія вераць яго казкам пра незалежную 30-тысячную вызвольную армію на Беларусі. Калі ўжо давяраць яму, то чаму б не згадаць, што Шухевіча беларускае нацыяналістынае падполле прысудзіла да смяротнага выраку за пацыфікацыі беларускага насельніцтва?

Але для вас толькі бальшавікі паганыя. Усе іншыя адно змагаліся за незалежнасць ад саветаў! Усё адно, што пры гэтым уціхамірвалі дзясяткі вёсак, забівалі жанчын і дзяцей. 
13.01.2024
А карныя акцыі немцаў і іхных памагатых? Ну гэта выдумкі савецкай прапаганды! Насамрэч немцы неслі нам волю ад бальшавікоў
6
Чорны кот/адказаць/
13.01.2024
FF, Сяргея Ярша ведаю, вас не і ведаць не хачу
13.01.2024
Чорны кот, а-а, а Антона Рудака і Андрэя Дынько, якія даўно абверглі ягоныя міфы?

Пачытайце тут жа, на Нашай Ніве, «Як два чалавекі прыдумалі міф пра Міхала Вітушку
13.01.2024
Чорны кот

дык вось для вас. Сяргей Ёрш, калі вы яму так верыце, сцвярджае, што нашае незалежніцкае падполле планавала забіць Шухевіча за пацыфікацыі беларускага насельніцтва. Што, аўтарытэту сваяму ўжо не давяраеце?
13.01.2024
FF, іх чакае пекла за хлусню
13.01.2024
Ерш, для мяне відавочна, што хлусня не ў іх, а ў Ярша 
13.01.2024
FF, а буча, а ірпень, валі адсюль
1
Зун/адказаць/
13.01.2024
FF, ну добра, бандытамі былі і адны, і другія. Не забываем, што мясцовае насельніцтва баялася ўсіх, і больш партызан. Ну так было, прынамсі, у маім раёне. Таму, калі судзіць, то абрдва бакі. І зразумела, што не сучасным злачынцам на чале са Шведам гэта рабіць.
13.01.2024
мо варта таварышам нагадаць, адкуль таварыш ленін прыплыў у нейкім там вагоне? і "ідэі" "яго" адкуль?
хотя наверное не стоит - совсем у товарищей крышак поедет)
13.01.2024
Фф, cкажыце, а якое дачыненне Буча і Ірпень маюць да злачынстваў немцаў і іхных памагатых?

Можа, праз Бучу і Ірпень нам трэба сказаць, што не было злачынстваў аунаўцаў у Беларусі (асабліва на Палессі)? Што не было Валынскай разні? Не трэба падганяць гісторыю пад сучасную кан'юктуру, як гэта робяць лукашысты. 

Адна рэч – абараняць права Украіны на незалежнасць і падтрымліваць яе цяперашнюю барацьбу. Зусім іншая – апраўдваць Катрука, Шухевіча і іншых, хто пачкамі расстрэльваў і паліў мірных беларусаў 80 гадоў таму.
13.01.2024
ссср - гэта акупацыя

мяне ўражвае вашая логіка! То-бок злачынствы камунякаў дазваляюць нам заплюшчваць вочы на злачынствы Катрука, Шухевіча, іншых і лічыць іх героямі? Выходзіць, так?
10
Антон/адказаць/
13.01.2024
FF, а вам на злачынствы камунякаў?
6
ссср - гэта акупацыя/адказаць/
13.01.2024
FF, любыя злачынствы трэба даследваць, але камуняцкія архівы дагэтуль закрытыя. Чытайце мой каментар поўнасцю, а не выдзёргвайце словы. Сэнс майго каментарыя быў у тым, каб вы былі паслядоўнымі, калі ўзгадалі пра Шухевіча, то кажыце і пра армію Ўласава і яе злачынствы супраць беларусаў. Чаму такі выбарчы падыход у вас? Можа таму, што там рускія, пра іх жа нельга нічога дрэннага пісаць, так лукашыста-рашыст?
13.01.2024
Антон,

мяне часам уражвае логіка некаторых каментатараў! Калі чалавек лічыць злачынцамі Катрука, Шухевіча, Мельніка і іншых, гэта значыць, што ён абавязкова падтрымлівае камунякаў?

Класная ў вас логіка! Як у лукашыстаў з пуціністамі. Рухаецеся  ў правільным кірунку 
13.01.2024
ссср - гэта акупацыя, я не выдзёргіваю, а вось вы спрабуеце выставіць мяне камуністычным прапагандыстам і апраўдаць злачынствы немцаў, украінцаў і г.д карнымі акцыямі ўласаўцаў, казакоў і іншай рускай гідоты.

Гэта ўсё адна хеўра і навалач. Я пісаў пра ўкраінцаў і немцаў, бо менавіта іх, а не ўласаўцаў, казакоў ці кагосьці яшчэ людзі тут апраўдваюць, нягледзячы на тысячы злачынстваў, учыненых  імі на тэрыторыі Беларусі. Калі б апраўдвалі ўласаўцаў, напісаў бы пра ўласаўцаў. Апраўдвалі б камуністаў – напісаў бы пра камуністаў. Лагічна? Лагічна.
0
ссср - гэта акупацыя/адказаць/
13.01.2024
FF, даруйце, я не так зразумеў вашыя першыя каментарыі і на эмоцыях напісаў свае каментары ды навешаў на вас цэтлікаў. З вашымі пазнейшымі тлумачэннямі, а таксама з допісам спадара Паляшука, поўнасцю згодны.
13.01.2024
ссср - гэта акупацыя, прабачце і вы, калі на эмоцыях нечым вас абразіў. Дужа ўжо карцела растлумачыць, што я не камуняка :)

Поспехаў!
8
Владислав/адказаць/
13.01.2024
Лукашисти продовжують робити цирк із посиланням на старі наклепницькі кагебістські "матеріали".
Як колись, кагебісти посилали своїх агентів в Україну і Білорусь коїти злочини і прикидатися українськими чи білоруськими націоналістами - так і зараз, рашисти поширюють ідіотські фейки: розпʼятий хлопчик, літак MH-17 завантажений трупами перед вильотом, українця "самі себе обстрілюють".
Нічого дивного, що "історик" Пер Андерс Рудлінг взявся поширювати рашистську наклепницьку пропаганду.  Такі нечистоплотні люди і зараз є: Дональд Трамп, Роберт Фіцо, Віктор Орбан.
Було б справедливо, щоб українська прокуратура подала позов в суд на білоруського генпрокурора за наклепи щодо української історії.  А також позов на самозванця Лукашенка Олександра, за наклеп на українську владу і український народ "а я вам сейчас покажу, откуда на Беларусь готовилось нападение". 
1
Праўда вочы коле/адказаць/
13.01.2024
Цяперашнім фашыкам ва ўладзе вельмі выгодна прыгадваць колішніх фашыкаў, бо на фоне колішніх цяперашнія здаюцца не такімі страшнымі. А пад шумок можна апантаней раскручваць махавік рэпрэсій.
8
Владислав/адказаць/
13.01.2024
Праўда вочы коле,  Теперишні фашики реальні. А колишній фон - фейковий перекручений, як споконвіку прийнято у скрєпних юродивих.
2
Улад/адказаць/
13.01.2024
94 гады пражыў. І нешта Божанька не пакараў яго. Карацей: на Бога надзеі мала. Ва ўсім.
P.S. А судзіць пасмяротна ... І сведкаў жывых зараз няма. Навошта? Дастаткова зафіксаваць ўсё у гістарычных матэрыялах. У архівах, у літаратуры.
13.01.2024
Улад, узнагарода Святланы
Алексіевіч
таксама будзе належным чынам зафіксавана ў гісторыі ?

(гл. 2021 — Орден «За заслуги перед Федеративной Республикой Германия», Большой крест 1-й степени) 
13
Владислав/адказаць/
13.01.2024
Зверніть увагу, чим займався Володимир Катрюк: бджільництвом.
Це нетипова поведінка для злочинців.  Так само, як для справжніх терористів - нетипово вимагати чесного підрахунку голосів на виборах.

Для найбільших злочинців типовим є чіпляння за владу, і скоєння злочинів до кінця свого нікчемного життя:
Чингісхан, Гітлер, Сталін, Пол Пот, Путін, Осама бен Ладен, Лукашенко.
13
Волат/адказаць/
13.01.2024
Мда, украінцы гатовы абельваць любога падонка толькі па тым факце, што ён быў супраць камуністаў.
3
Нацдэм/адказаць/
13.01.2024
Волат, так, камуна больш не пройдзе, сваім падлеткам вы помнікі ставіце
2
Суагрэсарам/адказаць/
13.01.2024
Волат, у вас ім помнікі стаяць
2
Не вайне!/адказаць/
13.01.2024
Пытанне знаўцам і гісторыкам: якая з дзвюх падзей адбылася раней: 1) карныя акцыі акупантаў супраць беларускіх вёсак і іх насельніцтва;  2) стварэнне у Маскве (пачатак 1942) Штаба партызанскага руху. Мне здаецца, гэтае пытанне заўсёды палохала гісторыкаў БССР і потым РБ.
0
Ваня/адказаць/
13.01.2024
Не вайне!, сапраўдная гісторыя партызанскага руху да сёння не напісана, бо гэбня хавае дакументы
13.01.2024
Не вайне!, вось не буду гугліць дзеля дакладнай даты. Штаб стварылі 30 ці 31 мая 1942-га.  Чытаем пераклад кнігі нямецкага гісторыка Марка Бартушкі пра партызан (савецкіх, польскіх, украінскіх, беларускіх) на тэрыторыі Беларусі пад рэдакцыяй Аляксандра Пашкевіча.

«Калектыўныя акцыі супраць вёсак, якія былі адказнымі за антынямецкія напады, былі вызначаныя з самага пачатку, пры гэтым кожны афіцэр, пачынаючы ад камандзіра батальёна, мыог прымаць рашэнне аб маштабе і спосабе правядзення падобных акцыяў».

Загад галоўнага камандвання вермахту ад 13 мая 1941 прадугледжваў, што суды на акупаваных тэрыторыях «мусяць сканцэнтравацца на падтрыманні "дысцыпліны". Войска мусиць бязлітасна выступаць супраць любых пагрозаў з боку варожых яму мірных жыхароў». 

Можна прывесці яшчэ багата загадаў начальнікаў розных рангаў, але гэта занадта доўга. У той жа кнізе згадваецца апераця «Бамбэрг» на Усходнім Палессі, якая праводзілася 28 сакавіка – 2 красавіка і 3 красавіка – 6 красавіка 1942-га. Раён аперацыі абклалі, 2 красавіка аблогу знялі, а на зваротным шляху вёскі яшчэ раз зачысцілі. Пры стратах у 7 забітых і 8 параненых немцы знішчылі «3423 партызан і іх памочнікаў». Забралі 50 адзінак пераважна лёгкай зброі. А паводле сучасных ацэнак, ахвяраў магло быць каля 5 тысяч. Колькасць зброі і страты немцаў паказваюць, што партызан там было мінімум.
0
Улад/адказаць/
13.01.2024
Не вайне!, Ёсть "Пералік спаленых вёсак акупаванай у 1941-1944 г.г. Беларусі". У мемарыяле "Хатынь" таксама ёсць спіс такіх вёсак. Самы жах пачаўся восенню 1942 г. 
8
Хлусня/адказаць/
13.01.2024
FF, у вас з храналогіяй праблемы, не трэба прыпісваць нацыяналістам загады па нямецкай арміі. Для іх нашы вёскі, як для вас украінскія гарады
13.01.2024
Хлусня, вы нармальны? Пры чым да загадаў нацыяналісты?

Чалавек сцвярджае, што карныя акцыі акупантаў (не толькі нацыяналістаў) пачаліся пазней за стварэнне ЦШПД. Але загады па арміі і падзеі, якія адбываліся ў Беларусі, абвяргаюць гэтую версію
1
Коляивиця/адказаць/
13.01.2024
Слава Богу что лукашенко предстанет перед судом живым
13.01.2024
скрєпні юродиві (ці як вы іх там называеце?) хоть ведьм и ученых не палили на костре, как в вашей уважаемое евпопе
1
Axel Justas/адказаць/
13.01.2024
/, бо ў Масковіі і вучоных сваіх не было, не было каго паліць. Усю гісторыю навукі павыдумлялі за саветамі, кшталту Папоў вынайшоў радыё раней за Марконі, Чарапанаў прыдумаў паравоз, а Ўладзімір Ленін лямпачку. Што раней, што цяпер уся навука ў дупе, акрамя бомбы нічога вынайсці не здольныя.
0
Хейт/адказаць/
13.01.2024
/,ты шчэ крыжацкія паходы ўспомні. 
0
Менш патасу - менш туману./адказаць/
14.01.2024
/, староверов жгли заживо как гитлеровцы в Хатыни. Опричники жгли деревни с жителями, как гитлервцы. Жгли массово города и деревни, а не по одному, как Евпопе. Это традиция повелась от Золотой Орды А позже иноверцев и инакомыслящих согласно местной традиции топили в реках как по одному, так и целыми деревнями. До 20-го века. Во время Гражданской войны пленных и непонравившихся сгоняли на грузовые баржы, замыкали и топили посреди реки или сразу у причала, красноармейцы так патроны экономили. Тухачевский боевыми газами травил целые деревни на Тамбовщине чисто "в воспитательных целях". Учёные давно уже закончились.
5
Рэчаіснасьць /адказаць/
13.01.2024
Axel Justas, навукоўцаў царква ніколі не паліла, не паўтарайказкі саўковай прапаганды
13.01.2024
Хейт,што там шчас у палястине?усё спакойна? 
0
что я там в фаших историях не знает?/адказаць/
14.01.2024
но зачем в 21 веке так делать? люди ведь должны были быть немного образованы и гуманны уже...
а... о чем это я
0
А суддзі хто?/адказаць/
13.01.2024
Сучасныя людажэры беларускага народу з ВС кшталту Фiлатава, на руках якога кроў Вітольда Ашурка, ня маюць права нікога судзіць. Нават Катрука.
1
папа рымскі (ці як вась там?)/адказаць/
13.01.2024
А суддзі хто?, 
залагіньцеся
1
Paliašuk/адказаць/
13.01.2024
1. Пасмяротны працэс над Катруком палітызаваны і з'явіўся з-за бягучай патрэбы рэжыму ў канфрантацыі з суседнімі дзяржавамі. Гэта будзе справядліва для любога працэса над любым з удзельнікаў карных батальёнаў, незалежна ад асабовага складу з палякаў, латышоў, літоўцаў, украінцаў. Па палітычных матывах мы не ўбачым пры Лука-ку працэсаў над расейскімі калабарантамі, а тым больш не ўбачым адчыненых архіваў КДБ і асуджэння катаў з НКВД. 2. Аб'ектыўная дыскусія па пытанні ўдзелу ўкраінскіх нацыяналістаў у карных аперацыях на Беларусі цяпер не магчымая, пакуль іхныя гісторыкі на фронце бароняць сваю краіну. Апаніраваць Рудлінгу цяпер у іх няма часу. 3. Украіну большасць беларусаў падтрымлівае ці, прынамсі, спачувае ёй, не таму што не было саўдзелу ўкраінскіх нацыяналістаў у злачынствах нацыстаў супраць нашага народа. А таму што расійскі напад - злачынства супраць міжнароднага міру і бяспекі, ад якога цяпер пакутуюць нашыя сваякі ды сябры; нелегітымны ўрад зрабіў нашую краіну суагрэсарам; вайна зрабіла няпэўнымі перспектывы вызвалення Беларусі ад дыктатуры. Слава Украіне! - гэта пра сучаснасць, а не пра падзеі 80-гадовай даўніны. Але гэтыя пункты не здымаюць пытання, што і навошта нацыяналісты з АУН рабілі ў карных батальёнах на тэрыторыі Беларусі? Калі вайсковае падраздзяленне жадае атрымаць досвед баявых дзеянняў, яно далучаецца да аднаго з ваюючых бакоў і адпраўляецца на фронт (свежыя прыклады - Інтэрнацыянальны легіён ЗСУ, Полк імя Каліноўскага ў падпарадкаванні ГУР). У іх былі кантракты з немцамі, па іх загаду шуцманы паехалі ў Беларусь? Ну, тады трэба вам прыняць, што ў рашысцкіх ваяк і АМАПа Лукі таксама быў загад, які нельга не выканаць. Гэта, канешне, справа ўкраінскага народа, які з бакоў дзейнасці Шухевіча (201-ы батальён ахоўнай паліцыі) падсвечваць, і хто такі Катрук - паліцай ці пчаляр на эміграцыі. Але з беларускага пункту гледжання мне ўсё роўна, забівалі маіх суайчыннікаў НКВД, былыя афіцэры РСЧА ў складзе РОА / РОНА, шуцманшафту, літоўцы, латышы, немцы, палякі з АК ці ўкраінцы з АУН, і хто з гэтых катаў чый нацыянальны герой. Не адмяняючы апошніх высноваў аўтара - злачынец застаецца злачынцам незалежна ад таго судзілі яго пасмяротна ці не. П.С. НН, дзякуй за артыкул. Зараз вам напхаюць за каўнер, але вы ўсё яшчэ апора беларушчыны, а не ўкраінства, літувізма ці пальшчызны.
13.01.2024
Paliašuk, тысяча плюсаў

яшчэ дадам, што гэта праблема ўспрыняцца адных і тых жа асобаў рознымі народамі

Сувораў для фінауграў герой. Для нас кат, які дапамог усталяваць на нашых землях расійскі акупацыйны рэжым. 

Для ўкраінцаў Бандэра і Шухевіч героі. Для нас і палякаў каты.

Для палякаў герой Буры. А мы яго памятаем чалавекам, які заліў беларускія вёскі крывёю 
2
Менш патасу - менш туману./адказаць/
14.01.2024
FF, усё не так. Сувораў герой для шавіністаў-імперыялістаў сярод грамадзян Расеі. На гэтым трымаецца. Буры не герой для палякаў, герой ён толькі для пэўнай часткі маргіналаў. Пра яго увогуле ведаюць мала, а для дасведчаных ён ваенны злачынец. Бандэра ўсю вайну праседзеў у нямецкай турме за незалежніцкія ідэі. Яго роля ў кіраванні партызанскім бандытызмам перабольшаная маскоўскай прапагандай. Размова мусіць быць не пра народы, а пра ваенныя злачынствы падчас імперыялістычных войн, тады не будзе спрэчкі дурняў кшталту "хто лепшы/горшы Ленін ці Гітлер?"
0
Paliašuk/адказаць/
14.01.2024
FF, дзякуй. Усё ж Бандэру я б выкрасліў з ліку катаў, бо ягоны ўплыў на працэсы на тэрыторыі Беларусі невядомы. Наўрадці ён з Заксенхаузена мог даваць дырэктывы, ўдзельнічаць ці не ў карных аперацыях. За гэтыя злачынствы адказныя нямецкае камандаванне і карнікі на месцах.
0
Paliašuk/адказаць/
14.01.2024
Менш патасу - менш туману., давайце зробім папраўку, што расейскае грамадства па сутнасці сваёй - імперыялістычнае і шавіністычнае. Гэта культывуецца змалку. Сувораў там апрыёры вялікі палкаводзец, крытыку ў ягоны бок прамаўляюць адзінкі. А па Бураму супраціў дэмакратычнай часткі польскага грамадства заўважны, адчуваецца рэфлексія тых падзей.
14.01.2024
Менш патасу - менш туману., я ўжо адказаў спадару Палешуку – напішу і вам. Бандэру я тут меў на ўвазе ў кантэксце Валынскай разні, бо пісаў пра «беларусаў і палякаў»

Не горш за вас ведаю, што ягоная роля ў ваенным і паваенным супраціве перабольшаная савецкімі прапагандыстамі. У пана Юрыя Шухевіча (сына спадара Рамана), які пакінуў наш свет троху больш за год таму, украінская журналістка неяк спыталася, ці не крыўдна яму, што ягоны бацька ўзначальваў  цэлую армію, а ўся слава – Бандэру

Паўтаруся, унёсак Бандэры ў беларускія падзеі – ідэйнае натхненне тэрору (хоць ягоныя маштабы і перабольшаныя савецкімі прапагандыстамі), які пасля вайны закрануў і нашыя землі. 
14.01.2024
Менш патасу - менш туману., што тычыцца Суворава, то спадар Паляшук напісаў слушна. Амаль усе расейцы застаюцца імперыялістамі, нават калі думаюць, што гэта не так. Іхная дзяржава ўжо без малага 600 гадоў развіваецца толькі за кошт акупацыі чужых тэрыторыяў – і ў XXI стагоддзі гэтая канцэпцыя не змянілася

Яны могуць пэрасэнсоўваць некаторыя падзеі сваёй гісторыі, сказаць, што Сталін кат, а ГУЛАГ – трагедыя, але ні ў якім разе не будуць пярэчыць імперыялістычнай сутнасці. Вы не пачуеце ад іх, што бальшавікі, прыкладам, парабацілі Беларусь, Украіну і яшчэ тузін народаў. Сувораў для іх герой праз Ізмаіл, а яшчэ «вызваліў братоў-беларусаў ад палякаў». 
14.01.2024
Paliašuk, што тычыцца Бандэры, то яго я меў на ўвазе адно ў кантэксце Валынскай разні. Сам ён за жыццё і ў баі ніводнага разу не быў, калі ўсё правільна памятаю

Ягоны ўнёсак у беларускае жыццё праявіўся ўжо пасля вайны. Ідэйным натхняльнікам АУН заставаўся ён і, безумоўна, пакінуў свой след у тэроры, які закрануў  Палессе і непалескую частку Берасцейшчыны. Хоць гэты тэрор савецкай прапагандай і перабольшаны
2
Алесь/адказаць/
13.01.2024
 Через две недели белорусская газета «Во славу Родины» напечатала интервью с Виктором Глазковым, подполковником запаса и судьёй по делу Васюры. Последний заявил о безосновательности обвинений в адрес ОУН-б:«Вешать Хатынь на бандеровцев тоже нельзя. Это было бы вопреки исторической правде. Хатынь сожгли каратели 118-го полицейского батальона. Так, большинство полицейских происходило из Украины, и само подразделение было сформировано в Киеве. Но это были не националисты, а обычные предатели, зверства их не имеют границ. Но родились и выросли они в нашей стране, и вскормила их наша земля». У артыкуле перакос, што гэта выключна ОУН, хаця там і палонныя чырвонаармейцы, і нацыянальнасці розныя.
2
Руслан/адказаць/
13.01.2024
Участники национальных движений и организаций, пошедшие на службу гитлеровским оккупантам - уже не националисты, а гитлеровские холуи. Так же, как военнопленные Красной армии, пошедшие на службу гитлеровским оккупантам (а их было немало!) уже не красноармейцы, а гитлеровские холуи. И бывшие советские милиционеры тоже в 1941...44 были в рядах вспомогательных служб вермахта. Полицаями и т.п. И что теперь? Будем обобщать? Нет, так как это будет политической спекуляцией. 
6
Комунизм хуже фашизма. /адказаць/
14.01.2024
Руслан,а комунисты угробившие в лагерях миллионы людей в том числе за собранные в поле колоски достойны по твоему памятников и медалей?  
5
Федзя /адказаць/
14.01.2024
Руслан,тут вот еще один заключенный скончался от пневмонии в лукашенковской тюрьме за донаты на $150. давай раскажи мне какие были плохие пособники гитлеровских оккупантов.  какие же вы недалекие зомбированные телевизором клоуны. 
0
Руслан/адказаць/
14.01.2024
Федзя , Поражает логика некоторых. Читает одно, видит другое ... :) Я пишу, что палачи жгли вёски потому, что пошли на службу оккупантам, а не потому, что раньше были участниками нац.движений. Ведь пропаганда рашистов и лукашистов напирает на их национальность! Против этой пропаганды я пытаюсь возразить.
0
все таки дынько ?/адказаць/
13.01.2024
ну не.
бо гордая.
5
Бондарева отдыхает/адказаць/
14.01.2024
FF ілжэ. Свядома і мэтанакіравана. "Знішчэнне авіяцыяй і ракетамі жыллёвых кварталаў іцэлых гарадоў - гэта не злачынства. Гэта проста вайна, нармальна так". "Беларускія нацыяналісты", ўжо смешна гучыць і паказвае чые вушы тырчаць, аказваецца такія гітлераўскія вар'яты, што знішчалі жыдоў ! Во як, а мы і не ведалі. І далей гэтак жа: "імаверна побач стаяў і Вітушка ...". Цалкам бяздоказна і недарэчна, але галоўнае - ляпнуць. Найбольш імаверна, што шматслоўны і настойлівы FF піша з кабінетаў ФСБ, ці яе туташняй філіі.
14.01.2024
Бондарева отдыхает

а як мне, прабачце, называць называць беларускіх нацыяналістаў? Калі б я напісаў, што беларускія падпольшчыкі, большасць тутэйшых падумала б пра камуністычны супраціў, які паляваў на Шухевіча. А паляваў на яго, паводле Сяргея Ярша, менавіта наш, беларускі. 

І нічога дрэннага ў гэтым слове не бачу. Бо яны сапраўды нацыяналісты. І я нацыяналіст. І гэтым ганаруся.


14.01.2024
Бондарева отдыхает, што тычыцца Вітушкі, то так, доказаў яго ўдзелу ў гэтай пацыфікацыі ніхто не паказваў. 

Але яе галоўным арганізатарам быў ягоны стрыечны брат Касмовіч, які ўдзельнічаў у ёй асабіста. А ў той час яны з Вітушкам разам працавалі на Браншчыне і Смаленшчыне. Так што ягоны ўдзел у гэтай акцыі цалкам, імаверны, хоць і не даказаны

Калі яшчэ больш казаць пра Вітушку, то ў ягонай біяграфіі амаль у любой крыніцы сустракаецца факт, што напрыканцы 1941-га ён разам з прэзідэнтам Астроўскім і  Касмовічам ладзіў мясцовую адміністрацыю ў Бранску і «сярод іншага займаўся зборам цёплых рэчаў у насельніцтва для вермахта».

Здавалася б, бяскрыўдна. Але што хаваецца за гэтым «зборам цёплых рэчаў»? Гэтыя цёплыя рэчы прымусова забіралі ў цывільных, пакідаючы без апошняй ватоўкі. Часта з гвалтам. І не для беларускага вызвольнага войскага. А для нямецкіх акупантаў, якія вынішчалі беларусаў. 


4
Дражня/адказаць/
15.01.2024
FF, раскажы як збіралі з насельніцтва цёплыя рэчы твае савецка-рашысцкія краснаперыя партызаны
1
feafania/адказаць/
08.02.2024
FF, пра паборы ад савецкіх партызан - так продкі апавядалі, як абіралі да ніткі. Ды і называлі іх проста бандытамі. Пра паборы ад нацыяналістаў, украінскіх ці беларускіх, чуць не даводзілася.
3
Казік/адказаць/
14.01.2024
Судзіць 90-гадовых дзядоў, якія адной нагой у магіле - толькі пазбавіцца апошніх шансаў атрымаць праўдзівыя сведчанні, бо яны будуць ўсё адмаўляць. А калі ўзяць як сведкаў і даць гарантыю, што не будуць чапаць - то можна праліць святло на некаторыя невядомыя моманты.
3
Пара-Леановіч/адказаць/
14.01.2024
А чаму аўтар артыкулу не падкрэсьліў, што Васюра былы афіцэр сувязі Краснай Арміі, старшы лейтэнант, які папаў у ралон пад Кіевам і потым пагадзіўся супрацоўнічаць з нямецкімі нацыстамі. Добра памятаю 1986 год і ваенны трыбунал над Васюрай у Меньску пад кіраўніцтвам падпаўкоўніка юстыцыі В.Глазкова. Маю невялікае дычыненьне жа гэтага Трыбуналу і мы ўжо тады ведалі, што там гучала з вуснаў сьведкаў.Пасьля гэтага Трыбуналу Першыя сакратыры ЦК КПБ Сьлюнькоў і КПУ Шчэрбіцкі дамовіліся засакрэтыць матэрыялы Трыбуналу і асноўную віну зваліць на "бандэраўцаў". Артыкул запрапагандаваны па савецкіх лекалах.
15.01.2024
Как-то без внимания лукашеновской так называемой прокуратуры и пропаганды остаётся вся 29-я дивизия СС "РОНА" 🇷🇺 с их многочисленными преступлениями в Беларуси под власовским тртколором🇷🇺 который лобзают все лукашеновские каратели, включая лукашеновскую прокуратуру. Они никогда даже не упомянут их преступления. А тем временем бывший член коммунистической партии, командующий 29-й дивизии СС «РОНА»🇷🇺, ваффен-бригадефюрер (генерал-майор) войск СС Бронислав Каминский пазирует в сети в форме СС на территории Беларуси в 1943-1944 годах. Как никогда лукашеновская пропаганда не вспомнит про российские🇷🇺 формирование специального подразделения - "Ягдфербандт". На западном и восточном направлениях групп "Ост", "Вест". Плюс особая команда - "Янгенгейнзак руссланд унд гезанд" под командованиием бывших красноармейцев, в том числе Мартыновского, Решетникова и др. которые огнём и мечом прошлись по территории Витебской, Могилёвской, Гомельской области. Хотя если поискать, что можно найти даже фатографии ягдкоманды🇷🇺 карателей с их бесчисленными преступлениями в Беларуси. И сегодня, каждый раз когда лукашеновские каратели и коммунисты, пропагандисты и чиновники лобзают власовский триколор🇷🇺 они лобзают символику карателей и фашистов убивавших беларусов и проводчщих геноцид беларуского народа. Лобзают без угрезения совести, лобзают искренне, лобзают символ палачей беларуского народа, спаливших сотни "Хатыней". Не говоря о сотен и тысяч спаленых "Хотыней" под коммунистической символикой как до, так во время и после Второй мировой войны.
0
і дзе/адказаць/
17.01.2024
[Рэд. выдалена]
17.01.2024
Vae Victis
But, what did URSS so special to provoque such a terrible reaction ?


6
Ёсьць/адказаць/
08.02.2024
Далей хлусьню разганяеце. І гэты "страшны нацысцкі злачынец" спакойна пражыў жыццё ў дэмакратычнай Канадзе, дзе яго не прыследавалі. Але савецкім органам і суду лепш відаць, або суду Рэспублікі Беларусь. Заслугоўваюць даверу
3
Сяржук/адказаць/
08.02.2024
ТОЛЬКI ZIANON!
0
Вугра-фін/адказаць/
08.02.2024
Навошта ім той Катрук, шведу трэба браць вышэй і судзіць адразу Гіммлера ці самога Гітлера, а то пакуль усіх катрукоў перасаджаешь швед сам апынецца на адной патэльні з Гітлерам.
0
Антон/адказаць/
08.02.2024
Касмович и Витушко участвовали в уничтожении цыган в окрестностях Смоленска.
0
Цыган/адказаць/
08.02.2024
Антон, спасылку ў студыю
0
Госпадзі, палі!/адказаць/
10.02.2024
Лука проста на вачах знішчае тысячы Балаpусаў і ўсё белаpускае, а яны Катрука вінавацяць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера