Падсмажаны хлеб з морквай і тварожным сырам
У гэтым перакусе так шмат усяго, што можа прыпасці даспадобы. Па-першае, ён проста прыгожы. Па-другое, яго лёгка згатаваць і можна падаваць на абед, вячэру ці проста так. Ну і нарэшце — яго рэцэпт можна змяняць у залежнасці ад вашых любімых відаў хлеба, сыру і прыпраў.
Фота: lifewaykefir.com
Каб зрабіць брускеты з морквай і сырам, спатрэбіцца:
- 1 пучок морквы — ачысціце і разрэжце кожную моркву ўздоўж, потым ізноў уздоўж і напалову
- 1 бохан вашага любімага хрумсткага хлеба, нарэзаны лустачкамі таўшчынёй 2,5—3 см
- сыр рыкота 200 г
- ¼ чайнай лыжкі кмену
- ¼ чайнай лыжкі часночнага парашку
- ¼ чайнай лыжкі солі
- ¼ чайнай лыжкі чорнага перцу
- 1 сталовая лыжка алею + яшчэ трохі для хлеба
- пятрушка (калі любіце)
Як гатаваць:
- Разагрэйце духоўку да 220℃.
- Змяшайце сухія прыправы ў невялікай місцы.
- Выкладзіце прыкладна 6 лустачак хлеба на бляху і злёгку вышмаруйце верх аліўкавым алеем.
- Выпякайце каля 10 хвілін да залацістага колеру і выкладзіце на талерку.
- Калі хлеб будзе гатовы, выкарыстоўвайце гэтую бляху для запякання морквы (ці вы можаце рабіць усё адначасова, тады выкарыстоўвайце іншую бляху).
- Выкладзіце моркву на бляху і змяшайце з паловай сухіх прыпраў і алеем.
- Запякайце да залацістага колеру і лёгкага падрумяньвання каля 15 хвілін.
- Намажце хлеб рыкотай і зверху выкладзіце моркву.
- Зверху пасыпце астатнімі прыправамі.
- У завяршэнне дадайце трохі алею і свежай пятрушкі для ўпрыгожвання.
Больш рэцэптаў:
Рэцэпт на выхадныя. Грыбныя красціні — простая, але незвычайная закуска
Тартар з запечанай гародніны — альтэрнатыва папулярнай мясной закусцы з сырога фаршу
7
0
1
1
1
4
Каментары
00
Лук/адказаць/14.01.2024
⤷ мінусоўшкам, в поездах всегда так было. В вагоне то хоть тепло ? Уголь в наличии имеется ? Давно не ездил поездами.
00
"давалка"/адказаць/15.01.2024
⤷Ося, дык а хто яму даў? здаецца, ніхто нічога не даў
00
"давалка"/адказаць/15.01.2024
⤷ но второй уха-жор был еще более ,,прикольный,,
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Арына Сабаленка перастала хаваць, з кім сустракаецца
 10
Вольскі пра Міхалка: Я думаю, што Сярожа выруліць
 3
Што вядома пра аварыю з верталётам прэзідэнта Ірана
 11
«У Цапкалы нейкая выпадковасць у бачанні будучай Беларусі, а вось у Веранікі вялікі патэнцыял» — Кныровіч
 22
У Ашхабадзе паставілі помнік Янку Купалу
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера