Знайсці
06.01.2024 / 16:137РусŁacБел

«Небяспечна, небяспечна, небяспечна…» Беларускі твітар шакаваны затрыманнем музыкаў з Nizkiz

Навіна пра затрыманне чальцоў гурта Nizkiz шакавала шмат каго з беларусаў. «Наша Ніва» паглядзела, як на яе адрэагавалі ў Х (былым твітары).

Бадай, найбольш за ўсё людзі пішуць проста пра свой шок ад затрымання музыкаў, а таксама ад таго, якім чынам яно адбывалася і як яго асвятлялі лукашысты. Не ўсім хапае цэнзурных словаў, каб выразіць эмоцыі:

«Калі раніца пачынаецца з дрэнных навін. Хлопцы, ну як так, б***ь? Няма слоў».

«За***лі»…

«Толькі ўчора думала, што ўсё, атрымалася выпрацаваць імунітэт да навін, а ўжо сёння хачу выйсці ў акно, спадзеючыся, што хаця б у наступным жыцці я не траплю ў журналістыку».

«Паглядзела відэа з Беларусь 4 пра Nizkiz, і цяпер мне х***а. Не глядзіце. Ну і пачвары ж там працуюць».

«Жывем у такі час, што добрая навіна з Беларусі — гэта калі затрымалі не ўсіх удзельнікаў гурта Nizkiz».

Багата хто адчувае гнеў з-за таго, што хлопцаў затрымалі. Але ж накіроўваюць гэты гнеў не на сілавікоў ці не толькі на іх, а і на саміх музыкаў — маўляў, што ж яны з іх палітычнымі поглядамі і досведам рабілі ў Беларусі. Ёсць нават думка, што гэтым яны нашкодзілі беларускай культуры:

«З’ехалі не ўсе, але працягваць жыць у РБ, нібы з’ехаў — вось гэта дзіўна. Гастраляваць па Еўропе з пратэснымі песнямі і вяртацца, нібы нічога не адбылося — на што яны спадзяваліся?»

«У кожнага сваё меркаванне. Застаўшыся, яны зрабілі выбар на карысць арышту. І людзі маюць права лічыць гэта дурным выбарам».

«У 1930-я гады, нягледзячы на фактычна памежны статус Менска, беларуская інтэлегенцыя нават не спрабавала збегчы ад рэпрэсій. І ўся палягла пад сталінскім катком, пакінуўшы незагойную дзірку ў культуры на наступнае стагоддзе».

Ці варта абвінавачваць Nizkiz, што яны засталіся дома? Журналіст Ігар Палынскі цудоўна пра гэта выказаўся:

«Калі вы ў Беларусі і вам тэарэтычна штосьці пагражае — падумайце пра сябе, блізкіх і паклапаціцеся пра сваю бяспеку. Калі вы ў бяспецы і чытаеце навіны пра, на вашу думку, ірацыянальнае рашэнне застацца ці вярнуцца, якое прывяло да затрымання, — падумайце пра абставіны, якія могуць быць у людзей, і ад****цеся ад іх. Бо няма ў гэтых гісторыях правільнай развязкі. Няма, б***ь».

Шмат хто згодзен з Палынскім:

«Вінаватыя *** [міліцыянеры] і толькі. Хлопцам з Nizkiz сіл усё гэта перажыць, мая падтрымка і павага нягледзячы ні на што».

«Калі трэба, каб іншыя людзі задумаліся, то акурат варта паўтараць, што *** [міліцыянеры] — звяры, а не што іх ахвяры дурныя».

Некаторыя твітаране выказваюцца яшчэ больш нейтральна. Напрыклад, выказваюць падтрымку ўдзельнікам гурта ці канстатуюць, што заставацца ў Беларусі — гэта часам выбар з вельмі сумнымі наступствамі.

Твітар-жартаўнік Джыпсінкоў падсумоўвае ўсю дыскусію:

«Карацей, вам засталося напісаць «самі вінаватыя, што не з'ехалі» яшчэ ў раёне паўмільёна разоў. Калі пачнуць прыходзіць за сваякамі, лічба стане ў пару мільёнаў. Ну а потым ужо можна супакоіцца».

Джыпсінкоў таксама згадаў песню гурта «Небяспечна». Сёння яе назва — быццам перасцярога для людзей з досведам пратэстнай актыўнасці, якія знаходзяцца ў Беларусі, і паўтараць яе можна бясконца, што і робіць блогер:

«Небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Што за гурт Nizkiz, які амаль у поўным складзе затрымалі ў Магілёве

Людзі года па версіі «Нашай Нівы» — гурт Tor Band

Што слухаць па-беларуску? Топ папулярных песень у Spotify на роднай мове ПЛЭЙЛІСТ

Вера Белацаркоўская

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
7
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
29
Абуральна
15
0
Язэп/адказаць/
06.01.2024
С рождеством всех, а дзе вы бачылі беспарадкі? Пакуль толькі тэрор лукашыстаў - крадзеж выбараў, арышты, катаванні і забойствы.
0
Беларусь будзе вольнай/адказаць/
07.01.2024
Прынцыповае рашэнне не з'язджаць, калi рэальна пагражае арышт, - гэта пазiцыя, i вельмi моцная. Такiя людзi заслугоўваюць вялiкай павагi. А мы мусiм праяўляць салiдарнасць нашымi справамi i дзейнiчаць, каб вызвалiць Герояў Беларусi i каб удзельнiкi рэпрэсiўнай сiстэмы адказалi за свае злачынствы.
6
Вероятный/адказаць/
07.01.2024
Язэп, расскажи про это коммунальщикам.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031