Знайсці
06.01.2024 / 14:267РусŁacБел

Ваш знаёмы знянацку зноўку зарэгістраваўся ў тэлеграме? Вас могуць чакаць праблемы, калі яму напішаце

На іншым баку можа быць губазікавец або кэдэбіст.

Калаж «Нашай Нівы»

Экспертам Media IQ сталі вядомыя два выпадкі, калі нехта перастварыў акаўнт двух беларусаў замежжа на іх старых беларускіх нумарах. Адметна, што ў іх былі актыўныя сім-карты ў роўмінгу, за якія яны плацілі, а тэлеграм-акаўнты яны загадзя перанеслі на замежныя нумары.

Беларускія спецслужбы і раней захоплівалі такім чынам тэлеграм-акаўнты беларусаў шляхам дублявання сім-картаў. Але гэта бадай першы выпадак, калі акаўнты хутка атрымалася вярнуць назад праз смс — імаверна, сілавікі, якія рэгістравалі акаўнты, не спраўдзілі, што нумары яшчэ актыўныя.

Выявілася, што значная частка знаёмых не пераправярае, хто з імі на сувязі з новастворанага акаўнта і адразу дасылаюць на яго прывітанні. Адзін з людзей, які знаходзіцца ў Беларусі, нават нагадаў, што яны пазнаёміліся падчас жнівеньскіх пратэстаў.

Таму калі нехта з вашых кантактаў раптам зноўку рэгіструе акаўнт у тэлеграме, не спяшайцеся вітацца. Не распавядайце нічога пра сябе, але папрасіце чалавека пацвердзіць сваю асобу. Або напішыце знаёмаму ў іншай сацсетцы або месенджары, або, калі ваш акаўнт добра абаронены, запытайцеся, хто на сувязі і папрасіце яго даслаць відэапаведамленне.

Эксперты таксама раяць людзям, у якіх ёсць актыўны беларускі нумар, пры пераносе тэлеграма на замежны нумар пераствараць акаўнт на беларускім нумары і адразу ж уключаць у ім двухфактарную аўтэнтыфікацыю. Так можна ўскладніць сілавікам махінацыі.

Калі ж чалавек даўно за мяжой, але ягоны беларускі нумар у вашых кантактах зноўку зарэгістраваўся, то пераправярайце двойчы. І асабліва, калі ён актывіст, журналіст або іншая публічная асоба.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Мы адшукалі ў Telegram функцыю, якая можа быць небяспечнай для беларусаў. Вось як засцерагчы сябе і як зрабіць яе карыснай

Сілавік патлумачыў, навошта на граніцы сталі правяраць ІМЕІ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
24
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
6
2
Станислава/адказаць/
06.01.2024
Здурнели на гэтым усім, какие вы «творческие@ лукатроли. Раньше вы травой и сраки подтирали. Но прогресс берет свое. Фашизм уже не установить. Рты не закрыть, даже если кровью.
8
Рэчаіснасьць /адказаць/
06.01.2024
Станислава, так а гэта не фашызм, а савок які ідзе разам з мовай твайго каменту, то бок ты і ёсьць ягоны носьбіт. Дарэчы лукатролі таксама языку карыстаюць
0
трэба ісці здавацца?/адказаць/
08.01.2024
Зброя., ну, так, навошта людзям у бяспецы цяміць - трэба выйсці проста шчыльнымі радамі і ўсё будзе харашо: лукашэнка пабяжыць, мянты спужаюцца і мы пераможам, прыляціць Зянон на блакітным верталёце і будзем глядзець кіно пра Курапаты на мінскай Плошчы Незалежнасці.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031