Знайсці
05.01.2024 / 16:44РусŁacБел

Ціханоўская зарэгістравала фонд на імя асуджанага філосафа Уладзіміра Мацкевіча? Канечне, фэйк

У праўладных тэлеграм-каналах з'явілася інфармацыя аб тым, што Абʼяднаны пераходны кабінет зарэгістраваў нейкі фонд на імя Мацкевіча. Аднак лукашэнкаўскія прапагандысты не звярнулі ўвагі (ці не захацелі) на імя.

Уладзімір Мацкевіч. Фота: churchby.info

Лукашэнкаўскія прапагандысты хваляцца тым, што раскрылі «чарговую афёру» Абʼяднанага пераходнага кабінета. У красавіку 2023 года Кабінет зарэгістраваў аднайменны фонд. Як вынікае з базы даных, скрын якога прыводзяць прапагандысты, старшынёй праўлення фонду зʼяўляецца Валер Мацкевіч — кіраўнік апарату Абʼяднанага пераходнага кабінета.

Выпіска з базы даных. Фота: сацсеткі.

Як мы раней пісалі, Валерыю 40 гадоў. Ён з Бабруйска, дзе яшчэ ў канцы 1990-х стварыў філію «Маладога фронту». У 2012 годзе адышоў ад палітыкі і заняўся прадпрымальніцтвам. У 2020-м далучыўся да выбарчага штабу Валерыя Цапкалы. А ўвосень таго ж года з'ехаў з Беларусі.

Валерый Мацкевіч. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Але прапагандысты не сталі высвятляць, пра якога Мацкевіча ідзе гаворка. Замест гэтага яны заявілі:

«Ціханоўская зарэгала чарговы фонд на Валерыя Мацкевіча. Так, таго самага «філёзяфа», які сядзіць на нарах з 2021 года за беспарадкі і кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем».

Допіс у тэлеграм-канале ЖС Premium.

Сапраўды, філосаф і грамадска-палітычны дзеяч Мацкевіч у жніўні 2021 года быў арыштаваны КДБ, а ў чэрвені 2022 года асуджаны да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Але яго імя Уладзімір. Зразумела, што Уладзімір Мацкевіч не мае ніякага дачынення да заснаванага фонду.

Чытайце яшчэ:

Фэйкамёт Прыдыбайла страляе халастымі — рэпосціць «голую вечарынку ў штабе БНФ»

Фэйкавыя акаўнты ад імя Офіса Ціханоўскай збіраюць даныя беларусаў нібыта для новых пашпартоў

Туск і гродзенцы на каленях: расійская прапаганда выкарыстоўвае ФОТА 18-гадовай даўніны, каб абразіць Украіну

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
13
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031