Знайсці
03.01.2024 / 20:351РусŁacБел

Заблакавалі ў Беларусі сайт «Першы Пінскі»

3 студзеня прыкладна ў 18:30 перастаў адкрывацца карыстальнікам з тэрыторыі Беларусі рэгіянальны інфармацыйны сайт «Першы Пінскі», які зранку яшчэ быў дасяжны чытачам. Як стала вядома БАЖ, адпаведны загад на блакіроўку інтэрнэт-рэсурсу даў міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Пярцоў.

Раней інфармацыйная прадукцыя сайта «Першы Пінскі» была прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі» рашэннем суда Пінскага раёна і горада Пінска ад 21 снежня 2023 года.

Са спасылкай на згаданае судовае рашэнне міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў 29 снежня 2023 года падпісаў патрабаванне абмежаваць доступ да інтэрнэт-рэсурсу з ідэнтыфікатарам www.1pinsk.by.

Чытайце таксама:

«У мяне ёсць некалькі навін для рэжыму». Ціханоўская пракаментавала блакіроўку свайго выступу на ютубе

«Лукашэнка выглядаў кепска». Эксперты ацанілі перспектывы блакавання ў Беларусі ютуба

«Самы вялікі данат — 10 тысяч еўра». Рэдактар ​​Reform.by Фёдар Паўлючэнка расказаў пра сабраныя за дзень грошы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
10
3
Васіль/адказаць/
03.01.2024
"Першы пінскі" - і ні слова па-беларуску. Усё на расейшчыне. Гэта, вядома, "для расшырэнія аудзіторыі", каб зацікавіць жыхароў Масквы ці Волагды. Ну і каб ўнутры краіны падабацца рэжымным сабакам. Але, як бачым, гэта не працуе. 
Не шкада абсалютна.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031