Знайсці
03.01.2024 / 09:292РусŁacБел

У Мінску створаць адзіны цэнтр скрынінгу анказахворванняў

Сталічныя ўлады прынялі рашэнне аб стварэнні ў горадзе адзінага скрынінгавага цэнтра, куды будуць накіроўвацца пацыенты ў выпадку нейкіх падазрэнняў, выяўленых пры здачы аналізаў або праходжанні медыцынскіх аглядаў, пішуць «Мінск-навіны».

Адзін з такіх кабінетаў цяпер працуе ў 11-й бальніцы, зусім хутка тут адкрыецца яшчэ адзін у новым корпусе. Ужо гатовы праект і пачынаюцца работы па будаўніцтве медыцынскага цэнтра на вул. Маякоўскага, дзе таксама прадугледжана аказваць такія паслугі, — расказаў кіраўнік Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.

Таксама будзе рэканструяваны пад скрынінгавы цэнтр і адзін з карпусоў 2-й гарадской бальніцы.

Чытайце таксама:

Доктар распавёў, пра якое захворванне можа сведчыць раптоўная алергія

«Боль ніколі не знікае». Кацярына Ваданосава — пра жыццё пасля раку і змены, якія цяжка прыняць

У анкахворага палітвязня прагрэсуе хвароба, турэмная хіміятэрапія не дапамагае 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
0
Прыплылі /адказаць/
03.01.2024
Давялі медыцыну для насельніцтва ў паліклініках да такога стану, што прашчолкалі клювам анкалогію? Хварэюць маладыя. У старэйшых выяўляюць на поздніх стадыях, бо ў паліклініках толкам не лечаць і не абследуюць.
04.01.2024
эксперыментальная база, мяркуючы па ўсім... вось толькі чыя?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера