Знайсці
31.12.2023 / 11:364РусŁacБел

Праваслаўны святар, на якога даносіла Бондарава, з'ехаў з Беларусі і перайшоў у Польскую царкву

Пра гэта святар Андрэй Ноздрын расказаў у сацыяльных сетках.

Фота з інстаграма Андрэя Ноздрына

У жніўні 2020 года Ноздрын заклікаў не распальваць варожасці паміж народам і арміяй. Пасля ўварвання Расіі ва Украіну асудзіў вайну. Пасля даносу Бондаравай яго ў маі 2022-га вызвалілі ад пасады настаяцеля праваслаўнага прыхода ў мікрараёне Альшанка ў Гродне і перавялі ў вёску Коматава Гродзенскага раёна.

У кастрычніку 2023 года Ноздрына аштрафавалі на 555 рублёў за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (знайшлі ў інстаграме падпіску на гарадзенскага журналіста Руслана Кулевіча, сацсеткі якога былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі ў студзені 2023 года).

25 снежня была яго апошняя літургія ў вёсцы Коматава. Цяпер святар у Польшчы.

Ён знаходзіцца ў манастыры святога велікамучаніка Дзмітрыя Салунскага ў Саках. Праз тыдзень дазнаецца месца свайго пастаяннага служэння ў Польскай праваслаўнай царкве.

Гродзенскі епіскап Антоній не пярэчыў прашэнню святара аб пераводзе, Сінод РПЦ даў адпускную грамату.

Чытайце таксама:

Цытата пра «рускі штык, рускага настаўніка і рускага папа» састарэла?

Упершыню частка беларускіх праваслаўных будзе адзначаць Каляды 25 снежня па новым стылі

«Дугін «задзвігаў» заўсёды трохі не праваслаўныя рэчы». Праваслаўны багаслоў расказаў пра Дугіна, Гардуна, відэагульні і «Каралеўства Ісуса»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
28
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
12
Абуральна
1
1
Вітаўт/адказаць/
31.12.2023
Усё правільна зрабіў. Тэрор калі-небудзь абавязкова скончыцца ў нашай краіне і адновіцца закон.
2
tiktokkid/адказаць/
31.12.2023
Містар Біст?!??!!!!!
31.12.2023
РПЦ - #####!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031