Знайсці
21.12.2023 / 08:353РусŁacБел

Упершыню частка беларускіх праваслаўных будзе адзначаць Каляды 25 снежня па новым стылі

Гэта тычыцца беларускага праваслаўнага прыхода ў Вільні, які знаходзіцца ў юрысдыкцыі Канстанцінопальскага (Сусветнага) патрыярхата.

Гэты прыход быў заснаваны святарамі Георгіем Роем і Аляксандрам Кухтам, якія выйшлі з юрысдыкцыі Маскоўскага патрыярхата. У красавіку гэтага года прыход прыняў канстанцінопальскі патрыярх Варфаламей у сваю юрысдыкцыю.

Абсалютная большасць праваслаўных цэркваў Еўропы (Грэцкая, Балгарская, Канстанцінопальская, Румынская, Крыцкая, Чэшская, Кіпрская) жывуць ужо амаль стагоддзе па новаюліянскім календары, які зараз супадае з грыгарыянскім, па якім жыве ўвесь хрысціянскі свет і свецкія краіны.

Таму ўпершыню беларуская праваслаўная грамада будзе святкаваць Каляды (нараджэнне Хрыста) 25 снежня.

Святкаванне пачнецца вячэрняй літургіяй 24-га снежня а 21-й гадзіне ў віленскай Рэфармацкай царкве (Pylimo g.18). 

Ранкам 25-га снежня а 10-й гадзіне святочная літургія будзе служыцца ў Беларускай царкве па вуліцы Boksto g.4, што знаходзіцца каля карчмы «1863».

«Каму будзе цяжка наведаць вячэрнюю літургію, запрашаем ушанаваць Раство Хрыстова раніцою!», — паведамляе Беларускі праваслаўны прыход у сваім тэлеграм-канале.

А 25 снежня а 11-й гадзіне пройдзе дзіцячае каляднае набажэнства ў Мікольскай царкве на Лукішках.

***

Варта зазначыць, што беларуская паваенная эміграцыя, якая не хацела быць у юрысдыкцыі Рускай зарубежнай праваслаўнай царквы на Захадзе, заснавала прыходы Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы і беларускія праваслаўныя прыходы ў юрысдыкцыі канстанцінопальскага патрыярхата (у ЗША, Брытаніі, Канадзе, Аўстраліі).

Але ўсе гэтыя прыходы жывуць паводле юліянскага календара, г.зн. святкуюць Каляды 7 студзеня. Тады як Амерыканская праваслаўная царква ў 1970 годзе перайшла на новаюліянскі каляндар.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
59
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3
0
Язафат/адказаць/
21.12.2023
Не хочуць нашыя схізматыкі прыслухацца да запавету Кастуся Каліноўскага. Сумна...
0
Так/адказаць/
21.12.2023
Не жывіце па расейскіх календарах! Пераходзьце на сучасны календар!
0
Кажан/адказаць/
21.12.2023
Мяне заўжды здзіўляла, што расейцы сьвяткуюць Новы год у калядны пост, які больш сціслы пры набліжэньні Раства.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031