Знайсці
24.12.2023 / 16:569РусŁacБел

У гэтым доме жылі знакамітасці БССР. Паглядзіце, якую кватэру там прадаюць 

У знакамітым доме з чайкай, куды засяліліся вядомыя людзі БССР, на продаж выставілі кватэру, у якой спыніўся час. Відаць, што ў ёй жыла інтэлігенцыя, піша Realt.by

Фота: Realt.by

Гэты дом з надпісам «МАЗ» на даху знаходзіцца на праспекце Незалежнасці, 80 у Мінску. Яго пабудавалі ў 1962 годзе па праекце архітэктараў Сысоева і Мусінскага. Першапачаткова ён выглядаў так:

Будынак стаў сапраўднай гарадской славутасцю. У народзе яго называлі дом з чайкай (з-за канструкцыі на даху).

Планіроўка кватэр, пад'ездаў, лесвічных праёмаў і ліфтаў адпавядалі патрабаванням падвышанай камфортнасці, паколькі дом прызначаўся для эліты таго часу: чыноўнікаў, прадстаўнікоў тэхнічнай і творчай інтэлігенцыі, ваенных і спартсменаў.

Тут жылі футбалісты мінскага «Дынама», заслужаны і народны артыст БССР, спявак Зіновій Бабій, Герой Савецкага Саюза лётчык Андрэй Кулагін. Была тут і кватэра трохразовага алімпійскага чэмпіёна і сяміразовага чэмпіёна свету па барацьбе Аляксандра Мядзведзя.

Фота: Realt.by

А нядаўна тут на продаж выставілі трохпакаёвую кватэру, у якой савецкі інтэр'ер захаваўся амаль у першапачатковым выглядзе. Яна знаходзіцца на другім паверсе, але не ў цэнтральнай, а ў бакавой частцы дома.

Плошча кватэры — 65,6 «квадрата». У яе вось такая планіроўка:

Але больш цікавы тут інтэр'ер, бо ён захаваўся амаль у першапачатковым выглядзе. Ва ўсёй кватэры той самы паркет ялінкай і вінтажная (па цяперашніх мерках) мэбля. Вось так выглядае гасцёўня:

У двух жылых пакоях — таксама толькі савецкая мэбля. Выбіваюцца з кантэксту хіба што пузатыя тэлевізары з 90-х.

Рогі — таксама на месцы. Яны вісяць у калідоры. Тут жа — і партрэт Пушкіна.

Кухня — 8 «квадратаў». Санвузел — раздзельны. Лоджыя зашклёная вокнамі ПВХ.

За кватэру просяць 99,9 тысячы даляраў. Метр выходзіць па 1523 даляры.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
28
Ха-ха
13
Ого
6
Сумна
6
Абуральна
8
1
а яшчэ швейная машынка)/адказаць/
25.12.2023
Андрусь, пра ваш Гейфест я расказвала не раз ужо (колькі я намучылася зь ім)) цяпер у мяне Hansa) таксама дзяшовенькая, але куды больш прыемная і надзейная. а вось Атлант не раз даказаў, што ён сапраўды Атлант. так што... не трэба тут)
0
нуль/адказаць/
25.12.2023
а сышло ўсё бачыце ува што... так і з іншымі будзе. хто нячэсна жыў. 
25.12.2023
прайграў брэст дык так і скажы. будзь хоць у нечым мужыком
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031