Знайсці
24.12.2023 / 11:5322РусŁacБел

Марзалюка спісваюць ва ўтыль? «Белая Русь» выставіла яму канкурэнта на парламенцкія выбары

Гісторык Ігар Марзалюк балатуецца ў Палату прадстаўнікоў трэці раз запар. Але на гэты раз патрапіць у парламент яму будзе нашмат цяжэй, чым у папярэдніх выпадках.

Ігар Марзалюк засядаў у Палаце прадстаўнікоў з 2016 года, а перад тым быў членам Савета рэспублікі (2012-2016)

Марзалюк традыцыйна зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу па Магілёўска-Ленінскай акрузе №84, але праўладная партыя «Белая Русь» вылучыла па ёй іншага кандыдата.

Канкурэнт Марзалюка — таксама навуковец. Дзмітрый Рагаўцоў працуе прарэктарам па выхаваўчай працы Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Рагаўцоў — кандыдат палітычных навук. У 2000-я нават выдаў брашуру «Дзейнасць апазіцыйных моладзевых арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь».

Дзмітрый Рагаўцоў

Хто пераможа на парламенцкіх выбарах па гэтай акрузе? Наіўна лічыць, што ў беларускіх рэаліях нешта вызначаць выбарцы. Рашэнне ўжо прынятае, і яно, найхутчэй, не на карысць Марзалюка.

Напрыклад, у 2016 годзе паспрабаваў працягнуць свае парламенцкія паўнамоцтвы дэпутат Мікалай Калтуноў. Пры гэтым ён не атрымаў падтрымкі ад уладаў, якія выставілі па той жа акрузе весляра-чэмпіёна Аляксандра Багдановіча. У выніку Калтунову налічылі толькі 12% галасоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
51
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
0
0
Той, хто як гісторык ведае цаню Вашым казкам пра «Ўсходнюю Літву»/адказаць/
25.12.2023
Gorliwy Litwin, Вам бы ня радавацца гэтай навіне, а плакаць, бо гэтая навіна разьбівае (у чарговы раз, хто б мог падумаць) Вашэцевы фантазіі пра тое, што лукашысты нейкім асаблівым чынам падтрымліваюць тых, каго Вы абзываеце «этнасьвядомымі». Ну, і апрача агульнавядомага факту, што Марзалюка далей за напісаньне ўнівэрсытэцкіх малатыражных падручнікаў нікуды не падпускаюць, але ж Вам далёка ня ўпершыню ігнараваць нават тупа відавочныя факты. Гэта Вашэцяў канёк.
25.12.2023
Пакланіўся беклярбеку Арды, забойце роднага брата, кату Ноўгарада неўскаму. Вось цяпер і лукашжнауцам не патрэбны і Маскве не патрэбны.
25.12.2023
А так нізка кланяўся ўнуку палавецкага хана беклярбеку Арды неўскаму. Так нізка аж ніжэй за Лукашэнку. Захацеў і маскоўскім гаспадарам служыць яшчэ лепш чым Лукашэнка. На ўладу любімую вока паклаў. Паслу Масковіі вырашыў спадобіцца больш за ресеянцаў Качанавай і кампаніі. Забыў што той хто не расеяц ў іерархіі Масковіі па статуту не можа быць іншым чым выключна як скот які чалавекам не мае права звацца. А Беларусі народ запамятае цябе выключна як здрадніка.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031