Знайсці
10
Ганьба/адказаць/
19.12.2023
"Мы вяртаемся ў Еўропу"? І гэта на тле ватнай большасці і поўных залаў у Кіркорава. "У 20-м мы не прайгралі". Ясна, панятна. Прам адчуваю гэты салодкі смак не-прайграння. А з іншага боку, можа, так і трэба. Мо, і трэба казаць людзям проста прыемныя рэчы, бо ўсе ж і так разумеюць, што гэта няпраўда. Проста такая гульня...
2
Жвір/адказаць/
19.12.2023
Дык ужо ж сядзеў за тым сталом, круглым. Што, ізноў ? Ну, Калякін яшчэ жывы, партыю стварае, мітусіцца, дапаможа... Увогуле, ставіць пытаньне, нібы рэжым на каленях умольвае яго аб перамовах, а ён стаіць перад маральным выбарам, у яго ён ёсьць, і вагаецца, сядаць за стол перамоваў, ці не... :))) Як жа гэтыя прывіды абрыдлі...
4
Ніякі/адказаць/
19.12.2023
Колькі можна ўжо даставаць гэтых палітычных трупаў з магілаў? Мілінкевіч, Дабравольскі, Лябедзька, Вячорка і процьма іншых, хто дзясяткамі гадоў карміўся на існаванні дытатуры і нічога не зрабіў для яе знішчэння.
Зараз будзем зноў слухаць пра нейкія "перамовы"? Чаго яны ў жыцці дасягнулі, каб нават лукашэнка з імі аб чымсці перамаўляўся?
0
Сымон/адказаць/
25.12.2023
Ніякі,
Ніхто ня мае гарантаванага рэцэпту, як абрынуць найжорсткую ў Еўропе персаналісцкую дыктатуру на ўтрыманні Крамлю, якая ўжо не спыняецца перад адкрытымі палітычнымі забойствамі. Таму не варта называць нікога палітычным трупам, пакуль ён актыўна займаецца палітыкай. Палітычныя трупы - гэта напрыклад Шарэцкі і Чыгір.

Мілінкевіч з-за ўзросту сапраўды ўжо ня можа актыўна ўдзельнічаць ў палітыцы, але ён актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю. І ягоны досвед вельмі каштоўны, бо ў якасці адзінага кандыдата ён атрымаў каля 25 адсоткаў рэальных галасоў у 2006 годзе - у найцяжэйшы для дэмакратычных сіл момант - на самам уздыме лукашэнкаўскай эканамічнай мадэлі, якую працяглы час выцягвалі нафтагазавы арбітраж і кантрабанда EU-RUS. Першая вуглявадародная вайна з Расеяй пачалася напярэдадні Новага 2007 года. І Мілінкевіч атрымаў бы яшчэ больш, каб не папуліст Казулін.

Пры якіх абставінах лукашэнка вызваліць палітзняволеных? Дабраахвотна - толькі калі ягоная падтрымка вернецца на ўзровень большасці і ён зможа іх прадаць. Пад ціскам - калі створыцца сур'ёзная небяспека рэжыму і ён паспрабуе нешта залагодзіць. Як былі часова вызваленыя ўсе палітвязні з Акрэсціна і Жодзіна ўначы з 13 на 14.08.2020, але потым зноў набраныя. Таму змагацца трэба супраць чыннікаў хваробы, а не яе сымптомаў.
2
Anatol Starkou/адказаць/
19.12.2023
За СВАБОДУ няпраўды!
19.12.2023
У 100, 1.000 і 10.000 раз паўтару. НІКОЛІ НЕ РАЎНЯЙЦЕ рэжым ПАЛЯКА Войцеха Ярузельскага з АНТЫБЕЛАРУСКІМ РЭЖЫМАМ ЛУКАШЭНКІ. Не рауняйце палякаў няхай і камуністаў з маскавітамі Вольфавічамі і астатнямі. Калі ў 1981 Войцех Ярузельскі уводзіў ў Польшчы рэжым надзвычайнага становішча ён быў катыгарычна супраць таго каб палякаў давілі маскоўскія танкі. Ён не хацеў каб Масква ўводзела войскі ў Польшчу і рабіла тое што ў Венгрыі ці ў Чэхаславакіі. Ярузельскі быў камуніст але ў першую чаргу ён быў паляк і няхай па своему але любіў Польшу. Менавіта людзі з атачэння Ярузельскага, былыя камуністы, і прывялі Польшчу ў Еўразвяз і НАТА Што дадычыцца Лукашэнкі то той клікаў маскавітаў ў Беларусь, клікаў маскоўскія танкі і гатовы з дапамогай маскоўскага войска забіваць і катаваць беларускі народ. Лукашэнка і ўсё ягонае атачэнне ненавідзіць Беларусь, беларускі народ, беларускую мову, культуру, гісторыю, яны ўсё гэтыя гады вынішчаюць Беларусь. Для Лукашэнкі ўся краіна то вялікі саўгас, свінух, дзе народзец які ён ненавідзіць і для іх няма нічога беларускага. Таму ніколі не раўняйце Войцеха Ярузельскага з лукашэнкаю і ўсім ягоным антыбеларускім атачэннем чужой крыві, чужой мовы, не нашага роду.
1
14 лет спустя/адказаць/
19.12.2023
Uni,+100 ! А тут опять Адбеливацель М. появился.... "тяжелая" артилеррия бел. диктатора.
Читаем артыкул в НВ от 26.05.2009г. "Адбеливатель М" , там всё описано, почему именно сейчас появился Он.
1
Жвір/адказаць/
19.12.2023
14 лет спустя, он не сейчас появился, он и не исчезал никуда, там, при кабинете Тихоновской советами делится, мыслитель типа. :)) [Рэд. Выдалена]
19.12.2023
У Лукашэнкі няма нічога агульнага з Ярузельскім, у Лукашэнкі куды больш агульнага з Чаўшэску.
0
Янка /адказаць/
19.12.2023
Body, Чаўшэску тым не менш праводзіў прарумынскую палітыку, рабіў ўсе магчымае как Румынія была як мага далей ад СССР
2
Onomatopoeia/адказаць/
19.12.2023
Якія "перамовы" з Чаўшэску ці з маскавітамі з яго атачэння што ненавідзяць Беларусь і беларусаў і ў якія ў 100.000 разоў пралілі больш людской крыві чым Ярузельскі за ўсё жыццё? Якія перамовы з міжнароднымі ваеннымі злачынцамі што стварылі столькі злачынстваў супраць чалавечнасці?
1
Babette /адказаць/
19.12.2023
Аб чым могуць быць перамовы з маньякам, гвалтаўніком, ды сярыйным забойцам? Лукашэнаўскія карнікі згалтавалі і закатавалі куды больш дзяцей, жанчын іншых людзей чым Чыкаціла і Віцябскі душгуб Міхасевіч разам узятыя.
3
Пара-Леаноыіч Язэп/адказаць/
19.12.2023
Паважаю спадара Мілінкевіча, але ж дазволю сабе адкрыць яму відавочнцю рэч: большасьць беларусаў супраць лукашызму была заўсёды пачынаючы недзе з 1995 года, калі на яго па іншаму паглядзела нейкая нямалая частка моладзі пасьля незаконнага і сфальсфакаванага "рэферэндума" у траўні. Далейшыя яго дзеяньні толькі павялічвалі колькасьць яго праціўнікаў. Напрыклад у маем коле з самага пачатку была 10:1 ідзе 1 -гэта "ябацька".
4
Адам Иосифович /адказаць/
19.12.2023
Пара-Леаноыіч Язэп, В вашем кругу эмигрантиков возможно. Если бы так было в Беларуси, то он давно не был бы при власти. 
0
арифметика не врот/адказаць/
20.12.2023
Пара-Леаноыіч Язэп, его "сила" - это несколько десятков тысяч садистов-опричников, а соотношение физических возможностей этих "зверей" и мирных демонстрантов 200:1 ... Как их победить, ведь выборов нет от 1996г.
19.12.2023
Усім гэтым "перамоўшчыкам" нарэшце належыць зняць ружовыя акуляры і павысіць ўласную адукацыю якая засталася на ўзроўні 1990х, каб зразумець што па-першае маскавіты і лукашэнка гэта не палякі і не Ярузельскі. Па-другое што ўсе гэтыя качанавы і вольфавічы не жадаюць бачыць і чуць ні вольную Беларусь, ні беларускую мову, ні свабоду, ні дэмакратыю нарэшце. Што ўсе яны слугі Масковіі якія пылаюць ненавісцю да ўсяго беларускага і еўрапейскага і што няма для іх нічога раднейшага чым маскоўскі цар, маскоўскі бізун, ланцуг і хлеў з карытам.
1
Yvelines/адказаць/
19.12.2023
Ці свабодная і беларуская Беларусь ці ніякая. Ніякіх перамоў з маскоўскім атачэнням Лукашэнкі быць ня можа. Не жадаю іх бачыць і чуць ў вольнай Беларусі акрамя як на судзе па іх злачынствах.
2
Лёлік/адказаць/
19.12.2023
Милинкевич - один из бенефициаров диктатуры. Он, как глава так называемого "ресурсного центра" за несколько лет сколотил хорошее состояние, работая на грантах. жена его - из той же когорты, только брестской. Все главы ресурсных центров 90-2000-х годов - ботагые по беларуским меркам люди. Затем на "Рухе за свабоду" он также неплохо зарабатывал и передал этот бизнес своему преемнику - Губаревичу. ПОэтому мы и не выигрывали до 2020, так как это никому из них не нужно было. Они и так хорошо питались. И детей своих пристроили в Европе и Штатах. Поэтому слушать Милинкевича - это возвращаться к вечному "змаганню" десятилетиями, но не с диктатурой, а за финансирование.  
0
Ёсік/адказаць/
19.12.2023
Як казаў мой дзед у далёкім 1974: унучак, вельмі дрэнна, калі той, хто ляжаў у сваім гаўне пьяным пад плотам, напяліў на сябе шапку з чырвонай стужкай ды ўзяў у рукі наган. У іх глузды працуюць у адзін бок - нішчыць, помсьціць, зьнішчаць, забіваць, зьдзеквацца. На жаль, не пазбавілася Беларусь ад гэтых гаўнюкоў з наганамі цягам сучаснай гісторыі.
1
Янка/адказаць/
19.12.2023
У 1988 Ярузельскі прасіў Салідарнасьць пра пачатак перамоў і толькі таму што летам таго году краіна была паралізаваная страйкамі. Крэмль таксама быў не супраць " круглага стала"
19.12.2023
Поўная люстрацыя усяму лукашызму. Суды карнікам. Толькі парламенцкая, беларуская Рэспубліка з адзінай дзяржаўнай беларускай мовай і без усякіх грамадзян і ураджэнцаў Масковіі на дзяржаўных і духоўных пасадах. Толькі беларускае нацыянальнае войска і беларуская нацыянальная гвардыя. Толькі нацыянальны беларускі сцяг і герб. Толькі беларуская адукацыя на ўсіх ступенях. Без усякіх дзяржаўных СМІ. Усе кіраўнікі гарадоў і мястэчак - займаюць свае пасады праз выбары, усе судзі і пракуроры так сама абіраюцца народам. Паліцыя як у Ірландыі. Пракуратура як у ЗША - працаўнікі юстыцыі без усякай формы, пагонаў і цацак. Прытым пасаду займаюць праз выбары, а не праз назначэнні, як і судзі. Поўная люстрацыя усяму памежнаму камітэту. Ліквідацыя кдб і стварэнне новых служб нацыянальнай бяспецы без кдбэшнікаў. Свабода слова і сумлення. Эканамічная свабода. Абарона і недатыкальнасць прыватнай уласнасці. Правы чалавека - вышэйшай каштоўнасць. Беларусь - краіна для беларусаў дзе народ вышэйшая крыніца ўлады. Поўная рэабілітацыя ўсіх ахвяр рэжыму. Дэкаланізацыя і дэкамунізацыя. Пасколькі добра ўзброены народ ёсць крыніца нацыянальнай бяспекі, абароны краіны, дэмакратыі, свабоды і прыватнай уласнасці, права грамадзян на зброю не павінна парушацца. Нацыянальная гвардыя па ўзору нацыянальнай гвардыі ЗША ствараецца неадкладна. Дзеля меньшага нават ня трэба лезці з прапановамі тым больш аб нейкіх "дамаўленнях".
2
Common sense/адказаць/
19.12.2023
Как рыбки гуппи,ей богу. Снятие санкций и переговоры только стимулируют брать новых заложников.
1
Šyšim/адказаць/
19.12.2023
Znoŭku raspačali ciahamotnuju šarmanku ab pieramovach z pačvaraj!
1
Перамовы вядуць з моцнымі/адказаць/
19.12.2023
Ідзі, сядай, чаго таўчэш ваду ў ступе?
20.12.2023
Той хто з войскам ці са зброяй вазьме ўладу той і будзе весці перамовы. А ўсе ўмоўныя Лябедзькі ідуць туды адкуль прыйшлі бо ўсім ім патрэбен Лукашэнка 2:0, а не вольная, еўрапейская, дэмакратычная, парламенцкая, беларуская Беларусь дзе над Беларуссю не павінна быць ніякага маскавіта.
20.12.2023
"Толькі тады, народзе, зажывеш шчасьліва, калі над табою Маскаля ўжэ ня будзе!"... Таму ніякіх перамоў ні з якай прамаскоўскай хунтай. Няможна быць з імі ніякіх кампрамісаў. Бо толькі выключна дэмакратычная, парламенцкая, беларуская Беларусь павінна быць, дзе адна дзяржаўная мова, - беларуская, а на дзяржаўнай службе толькі ўраджэнцы Беларусі, з беларусаў, і не народ для ўраду, а ўрад для народу, як і закладзена ў Статуце 1588 году.
20.12.2023
З лукашэнкаю размаўляць належыць прыблізна як была размова з Мілошевічам ці з Саддамам.
20.12.2023
Разлічваць на размову з лукашэнкаю ці з атачэнеем Лукашэнкі усяроўна што разлічваць на размову з акупантамі вашай краіны. Тут не гутарка паміж партыямі. Тут няма і ня можа быць кампрамісу. Акупанты жадаюць каб Беларусь заставалася ў іх акупацыі. Акупанты ніколі не пойдуць на свабоду Беларусі. Які кампраміс? Як можна раўняць палякаў камуністаў з лукашэнаўцамі якія не лічаць сабе беларусамі, а расейцамі "са знакам якасці", ці навогул з'яўляюцца расейцамі і чужынцамі? Які кампраміс? Яны выгналі нас з роднай хаты і жадаюць далей панаваць у нашай хаце, на нашай зямлі, а для нас роля ў хляву. Яны ставяцца да нас, нашай культуры і нашых продкаў як да быдла. Яны плююць ў нашых продкаў, у нашу класіку. Аб чым размова калі акупанты разумеюць толькі і выключна сілу? Прапанаваць размову з акупантамі усяроуна што казаць: дайце нам хоць на гадзіну зайсці ў нашу бацькоўскую хату паглядзець на тое што яшчэ засталося з нашай спадчынай і дайце дазвол на глаток вады з нашага калодзежа, ды пастаяць радам з нашымі дрэвамі якія садзілі нашы бацькі.... Нічога іншага акупанты не прапануюць. Яны не збіраюцца зыходзіць з Вашае хаты, Вашае зямлі. Больш таго яны вынішчаюць Вашы сады, Вашы кветкі, раўняць з зямлёю спадчыну Вашых бацькоў ператвараючы ў іх любімы маскоўскі свінух. З вашае хаты робяць ардынскую юрту, на месты Вашых святынь ставяць свае свінухі. Перарабляюць землю Вашых продкаў у сваю Арду і для іх вы нішто іншае як быдла якое павінна ім служыць як скаціна без усякіх правоў і жыць ў хляву ці зыходзіць з зямлі сваіх бацькоў. Ня можа быць кампрамісу з акупантам. Ці жыццё ў ланцугах ці свабода. Акупант павінен зыйсці туды адкуль прыйшоў. Беларусь павінна быць вольнай і стаць краінай для беларусаў. Мы паважаем нацыянальныя меншасці, але беларусы не павінны быць меншасцю ў Беларусі на сваёй зямлі, пазбаўлены волі, чалавечых правоў, правам людзьмі звацца. Акупанты прэч з Беларусі. Толькі вольная, дэмакратычная, парламенцкая, беларуская Беларусь.
0
Азбука/адказаць/
20.12.2023
Пра што тут гаварыць? Лукашэнка - вораг, згодныя? А вораг павінен быць знішчаны
0
Лялька/адказаць/
21.12.2023
О, старое Барахло выцягнулі зноў!
23.12.2023
Нет никакого морального выбора. Сколько можно дурить людям головы. Не пойдёт лукашенко на переговоры, потому что слишком испугался 2020 года, а 2020 год в свою очередь следствие условной "либерализации". И второе. А что взамен? Отмена санкций? Ну так большинство из них были введены за посадку самолета, устроенный миграционный кризис и соучастие в войне, а значит их отменять никто не будет.
По сути, освобождение политических заключенных возможно только когда лукашенко у власти уже не будет.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера