Знайсці
12.12.2023 / 18:542РусŁacБел

Праект беларускага порта ў Мурманску застаецца актуальным? 

Пра варыянт будаўніцтва беларускага порта ў Мурманску ўрад Галоўчанкі заяўляў у маі, а цяпер губернатар Мурманскай вобласці Андрэй Чыбіс у інтэрв'ю «Інтэрфаксу» падзяліўся некаторымі падрабязнасцямі праекту. Хоць раней праходзіла інфармацыя, што беларускі бок нібыта ад гэтага праекта ўжо адмовіўся

Порт у Мурманску. Фота: Wikimedia Commons

«Цяперашні статус, які трэба дапакаваць і фіналізаваць, — гэта запыт калегаў на асобны порт з дастаткова вялікім аб'ёмам перавалкі, лічбы істотна вышэйшыя за названыя раней», — сказаў Андрэй Чыбіс. 

Раней паведамлялася, што магутнасць тэрмінала па перавалцы беларускіх мінеральных угнаенняў складзе 5-7 мільёнаў тон у год.

Па словах мурманскага губернатара, для размяшчэння беларускага порта прапанавалі некалькі варыянтаў.

«Зусім нядаўна ў нас былі беларускія спецыялісты, якія яшчэ раз усё агледзелі і структуравалі. Думаю, што ў блізкай будучыні будзе прынятае фінальнае рашэнне — як, дзе, на якія аб'ёмы, і мы прыступім да працы», — адзначыў кіраўнік расійскага рэгіёну.

У лютым у Мурманск прыязджала дэлегацыя беларускага Міністэрства транпарту і камунікацый, каб даследваць пляцоўкі для размяшчэння партовай інфраструктуры. 

«Нас цікавіць не толькі ў глабальным сэнсе порт менавіта для калійных угнаенняў, але і ў прынцыпе для беларускага грузапатоку — як экспартнага, так і імпартнага», — заявіла тады намесніца міністра Наталля Александровіч.

Між тым у чэрвені гэтага года ў інтэрв'ю «РИА Новости» пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты заяўляў, што Беларусь ужо не плануе ствараць адзіны порт у Расіі пасля закрыцця праз санкцыі доступу да марскіх партоў у Балтыі, а будзе выкарыстоўваць для экспарту сваіх грузаў сетку марскіх партоў у Расіі.

Чытайце таксама:

Беларускія парты ў Расіі: усё не так хутка або насамрэч ніколі?

Дзмітрый Круты сказаў, што ў Беларусі неўзабаве будзе ўласны флот. Прынамсі, ён у гэта верыць

Якія расійскія парты выкарыстоўваюцца для перавалкі беларускіх грузаў

Стала вядома, колькі каштуе транзіт беларускіх грузаў праз Расію

Беларусь адмовілася будаваць свой порт у Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
2
Нука/адказаць/
12.12.2023
А Вячорка дамовиуся,пра беларуски бчб порт у клайпедзе?
13.12.2023
Яшчэ ж Міжгалактычны касмапорт там будзе! Мы юудзем Міжгалактычнай бульбаперыяй!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031