Знайсці
23.07.2023 / 23:002РусŁacБел

Якія расійскія парты выкарыстоўваюцца для перавалкі беларускіх грузаў

Першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч распавёў, якія расійскія парты выкарыстоўваюцца для перавалкі беларускіх грузаў, а таксама закрануў пытанне будаўніцтва ўласнага тэрмінала.

Скрын відэа «Беларусь 1»

«Мы задзейнічалі 19 расійскіх партоў у розных рэгіёнах РФ. Гэта і калідор «Поўнач — Поўдзень» у бок Астрахані і праз Каспійскае мора, гэта і парты Санкт-Пецярбурга, парты Чорнага і Азоўскага мораў. Таксама мы перавозім грузы сухапутным маршрутам у бок Кітая. Па выніках першага паўгоддзя ў нас склаліся аб'ёмы перавалкі грузаў каля шасці млн тон праз парты і каля 1,5 млн тон сухапутным маршрутам на Кітай», — сказаў Аляксей Ляхновіч у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1».

Найбольш задзейнічаныя, па яго словах, вялікі порт Санкт-Пецярбурга і іншыя парты на Балтыйскім моры.

«Яны маюць перавагу аб'ёмамі і тарыфамі, таму што, па-першае, адлегласць па чыгунцы вельмі кароткая, па-другое, для асобных відаў грузаў мы атрымалі зніжку на Балтыку. Таму, вядома, Балтыка сёння па-за канкурэнцыяй», — патлумачыў Ляхновіч.

Думаюць таксама над тым, каб выкарыстоўваць парты Мурманска.

Першы намеснік міністра кажа, што сёлета яны атрымалі зніжкі на чыгуначныя тарыфы для перамяшчэння грузаў — ад 10% да 40% у залежнасці ад кірунку.

«У тым ліку атрымалі зніжку для асобных відаў грузаў на вялікі порт Санкт-Пецярбурга і самую вялікую зніжку на парты Астрахані і сухапутны маршрут «Поўнач — Поўдзень» у бок Каспійскага мора», — адзначыў Ляхновіч.

А вось ці будуць беларускія ўлады будаваць свой тэрмінал, здаецца, яшчэ не вырашана.

«Калі мы будзем бачыць, што кошт перавалкі нас задавальняе праз нейкі тэрмінал і праз пэўны рэгіён, а таксама праект хутка акупляецца, на працягу 5—7 гадоў, то, вядома, аўчынка вартая вырабу», — патлумачыў чыноўнік.

Акрамя Расіі і Кітая, сярод асноўных напрамкаў для экспарту беларускіх тавараў ён назваў краіны Лацінскай Амерыкі, Афрыкі, Індыю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4
0
Янка/адказаць/
24.07.2023
Добрая міна пад час дрэннай гульні Спадар Кныровіч пару дзён таму вельмі добра распавёў стан справаў як з беларускім калійным экспартам, дык і на сусветным рынку. Спойлер: лагістыка для белкалію істотна падаражэла, а кошты і аб'ёмы прыпалі, рэнтабельнасць імкнецца да нуля, порта ня будзе, а гуцэрыеўскія даўгі кітайцам за слаўкалій павіслі на беларускім бюджэце. Ў тый жа час канадцы інвестуюць ў новыя радовішча і пашыраюць сваю долю на сусветным рынку.
25.07.2023
Теперь министры пытаются усадить Саню в "теплую ванну", как до этого сделали две Наташки.))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930