Знайсці
03.12.2023 / 21:034РусŁacБел

Хто мог бы перацягнуць электарат Лукашэнкі?

У выпуску «Ток» сацыёлаг Генадзь Коршунаў разважае, за каго б магла прагаласаваць аўдыторыя Лукашэнкі.

Фота: Valery Sharifulin / Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Сацыёлаг заўважае, што яго электарат — гэта не толькі жанчыны 50+, але і сілавікі, адміністрацыйная вертыкаль, частка бюджэтнікаў, пенсіянераў і ўразлівых груп, і тыя людзі, што не разумеюць, якая альтэрнатыва.

«Я думаю, гэта будзе чалавек, які цяпер у Беларусі, наўрад ці з уладных колаў. Я думаю, мы яго, хутчэй не ведаем, гэта будзе нешта кшталту эфекту Бабарыкі. Не абавязкова з бізнэс-колаў. Як Рэйган, як Вацлаў Гавел, як Лех Валэнса».

Сацыёлаг Генадзь Коршунаў. Скрын відэа ютуб-канала «Ток»

Генадзь Коршунаў тлумачыць, чаму лічыць малаімаверным, што чалавек з уладных колаў стане рэальным сапернікам Лукашэнку.

«Калі мы возьмем вярхушку (Галоўчанка, Качанава, Белаконеў, хто заўгодна), можа хтосьці з гэтых людзей унутры хацеў бы, але я вельмі сумняваюся, што такі чалавек, які там ёсць, зможа са сваім бэкграўндам сарганізаваць астатніх. Таму што там будзе хутчэй за ўсё такая бойка, як мы назіраем зараз у прапагандыстаў», — заўважае ён. 

Адзіны, каго Коршунаў дапускае на гэту ролю, — чалавек кшталту Віктара Лукашэнкі.

Глядзець выпуск цалкам:

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
18
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
3
3
Цырк плакау/адказаць/
03.12.2023
Жудаснае трызненне...
7
Ганьба/адказаць/
03.12.2023
Як кажуць - сказаў як у ваду пукнуў. Я разумею, дарагая рэдакцыя, нядзеля, навінаў мала. Але даваць проста меркаванне - хай сабе і паважанага чалавека - без аргументаў, без падводкі, без аналізу - такое сабе.
2
mikola ramanau/адказаць/
03.12.2023
Ja prycjagnu JAGO lektarat...../ NL
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031