Хуткі суп з фасоляй і гароднінай — гарачы абед у зябкае надвор’е. Рэцэпт
Што можа быць лепшым за талерку гарачага супу пасля працяглага шпацыру ў зябкае надвор’е? Гэты суп з белай фасолі адназначна варта пакаштаваць. Рэцэпт вельмі просты, без аніякіх складаных крокаў. Можна выкарыстоўваць кансерваваную фасолю, каб зрабіць страву хутчэй.
Фота: Bill Boch / Getty Images
Складнікі:
- 1 сталовая лыжка алею
- 1 вялікая цыбуліна, нарэзаная
- 2 здробненыя зубкі часнаку
- 2—3 буйна нарэзаныя морквы
- 2—3 сцяблы сельдэрэю, нарэзаныя
- 6 шклянак агародніннага булёну
- 1 чайная лыжка сушанага чабару
- ½ чайнай лыжкі арэгана
- 1 чайная лыжка солі
- ½ чайнай лыжкі чорнага перцу
- 3 бляшанкі кансерваванай белай фасолі па 420 г, асушанай і прамытай
- 2 кубкі маладога шпінату
- дробна нарэзаная свежая пятрушка для падачы
- цёрты сыр пармезан на жаданне, для падачы
Як гатаваць:
- У вялікай каструлі нагрэйце алей на сярэднім агні. Дадайце цыбулю і гатуйце, пакуль яна не стане празрыстай, каля 3—5 хвілін. Дадайце часнок, моркву, сельдэрэй, чабор, арэгана, соль і перац і гатуйце яшчэ 2—3 хвіліны.
- Дадайце агароднінны булён і фасолю, давядзіце да кіпення, зменшыце агонь і варыце 15 хвілін, каб усе смакі злучыліся.
- Дадайце шпінат і працягвайце варыць, пакуль ён не завяне, каля дзвюх хвілін.
- Зніміце з агню, пасыпце свежай пятрушкай і цёртым пармезанам, калі хочаце, і адразу падавайце.
Больш рэцэптаў:
З чаго вараць і як называюць традыцыйныя беларускія супы
Рэцэпт на выхадныя. Курыца парма — класіка, пра якую вы яшчэ не ведалі
12
1
1
0
0
5
Каментары
50
Жвір/адказаць/02.12.2023
О! Во гэта во супер суп. Але ён зусім і не гультайскі, патрабуе часу. Гэта толькі падаецца, што таго і таго накідаць, змяшаць-пасаліць, і наце вам.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Арына Сабаленка перастала хаваць, з кім сустракаецца
 10
Вольскі пра Міхалка: Я думаю, што Сярожа выруліць
 3
Што вядома пра аварыю з верталётам прэзідэнта Ірана
 11
«У Цапкалы нейкая выпадковасць у бачанні будучай Беларусі, а вось у Веранікі вялікі патэнцыял» — Кныровіч
 22
У Ашхабадзе паставілі помнік Янку Купалу
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера