Знайсці
20.11.2023 / 17:4210РусŁacБел

Адшукалі чалавека, які, меркавана, пераводзіў грошы Алегу Аксёнаву ад КДБ

Учора ў эфіры АНТ паказалі, на якое імя быў зарэгістраваны рахунак, з якога КДБ плаціў Аксёнаву. Тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозга» расказаў, што разам з «Кіберпартызанамі» яны адшукалі гэтага чалавека.

Антон Лемешаў. Фота: тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу»

Мяркуецца, што гэтым чалавекам быў Антон Лемешаў. Яму 25 гадоў, родам з Магілёва. Па звестках, якія тэлеграм-каналу «Беларусь галаўнога мозга» перадалі «Кіберпартызаны», ён праходзіў тэрміновую службу ва ўнутраных войсках.

Мы даведаліся таксама, што з верасня 2013-га па май 2016-га Антон вучыўся ў Магілёўскім прафесійным ліцэі № 5 на станочніка дрэваапрацоўчых станкоў. Імаверна, пасля вучыўся ў Беларуска-расійскім універсітэце ў Магілёве, але незразумела, ці скончыў яго — на 2020-ы ён указваў, што ў яго сярэдняя спецыяльная адукацыя. А ў 2020-м шукаў працу разнарабочым у Магілёве.

Рэзюмэ Антона. Фота: flagma.by

Па звестках «Кіберпартызанаў», ён шмат ездзіў у Польшчу, а пра ягоную працу ў Беларусі нічога невядома.

Якая ягоная роля ў аперацыі па «разводзе» Аксёнава і дзеля чаго АНТ вырашыла паказаць ягоныя імя і прозвішча (наўрад ці выпадкова) — гэта галоўная загадка.

Мы паспрабавалі задаць пытанні Антону, але ён заблакаваў нашага журналіста паўсюль, дзе той яму пісаў.

Нагадаем, актывіст і юрыст Алег Аксёнаў стаў ахвярай спецаперацыі КДБ — пад выглядам еўрапейскай арганізацыі яго папрасілі хадзіць на мерапрыемствы і «пераправяраць» тое, як трацяцца гранты ЕС. За гэта яму плацілі.

У суботу чэкісты раскрылі карты — яны праплацілі Аксёнаву «семінар па бяспецы» ў Беларускім моладзевым хабе, але ў эфір пад выглядам «спонсара і арганізатара» выйшлі намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак і прапагандыст Ігар Тур.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

«Нават такія сівыя бабры патрапляюць у пастку». Алег Аксёнаў патлумачыў, як яго развёў КДБ

«Першыя дзве хвіліны думаў, што гэта жарт». Наведнік семінара па бяспецы, да якога далучыўся КДБ, расказаў, што там адбывалася

«Карты паказваюць, што ён добры». Я такая: «Б…, вы чо?». Новыя факты пра ЧКБ і губазікаўца Артура ў ёй

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
29
Ха-ха
22
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
31
0
Лемешев -зноў расейская прозвішча, як так)/адказаць/
23.11.2023
Большасць хунты - усходнія акупанты ці іхнія дзеткі
0
Лемешев -зноў расейская прозвішча, як так)/адказаць/
23.11.2023
Ян Норман, Так. Пазняк неадэкват, ен лічыць Статкевіча агентам. З ім ніхто з паплчечнікаў не трэмаўся доўга, кожны год вымушаны шукаць новых. Разваліў БНФ сваім характарам.

Проста стары зайздроснік неадэкватны, калі есць доказы супраць Ціханоўскай ці яшчэ кага - нясі ў пракуратуру літвы ці сша ці польшчы, ці закрый ..... стары "байкот"-майстар. 
0
Лемешев -зноў расейская прозвішча, як так)/адказаць/
23.11.2023
длинные руки, Гэбье гэта тыя хто казаў да 2020 што "байкот - пераможная стратэгія", а потым у 2023 стаў мамкіным радыкалам ды стаў вучыць беларусаў, што ім рабіць?
Не здзіўлюся, калі апынецца, што старога Пазняка водзіць за нос КДБ распавядая яму, што 1000 зянонаўцаў у Беларусі сядзяць гатовыя ды чакаюць ягонай каманды)))))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031