Знайсці
19.11.2023 / 15:331РусŁacБел

Ці ўдасца ашчадзіць, калі ляцець у Егіпет з абласных цэнтраў?

Егіпет традыцыйна застаецца найбольш папулярным (і бюджэтным) варыянтам для беларусаў адпачыць узімку на моры. Пасля Новага года лётаць чартарам на курорты Шарм-эль-Шэйха можна будзе не толькі з Мінска, але і з Гомеля і Віцебска. Ці ўдасца выйграць грошы, калі карыстацца не сталічным аэрапортам?

Гатэль Sharming Inn. Фота: сайт booking.com

Паглядзелі прапановы адной беларускай турфірмы і параўналі цэны на адпачынак (10 начэй для двух дарослых) у адным з танных гатэляў пры ўмове вылету з трох розных гарадоў. Чатырохзоркавы Sharming Inn знаходзіцца на другой берагавой лініі, але мае прыватны пляж. Працуе гатэль, як любяць турысты лянівага адпачынку, па сістэме «ўсё ўключана».

Першы чартарны рэйс з Гомеля ў Егіпет адбудзецца 23 студзеня. Калі набыць зараз пуцёўку на гэтыя даты, то прыйдзецца заплаціць 1715 даляраў.

З Віцебска першы чартар паляціць у Шарм-эль-Шэйх 7 лютага. У гэтым выпадку адпачынак на моры будзе каштаваць 1640 даляраў.

Калі ж вылятаць з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» 7 лютага, то трэба будзе выдаткаваць з сямейнага бюджэту ўсяго 1527 даляраў. Атрымліваецца, што пачынаць падарожжа ў сталіцы на 113 даляраў танней, чым у Віцебску, і на 188 даляраў танней, чым у Гомелі.

Так што калі вы думалі сэканоміць, плануючы вылет з аднаго з абласных цэнтраў, то ў нас для вас кепскія навіны. Нехта можа падумаць, што ёсць сэнс ехаць з Віцебска або Гомеля ў Мінск. Квіткі на цягнік з Віцебска ў Мінск і назад для двух дарослых будуць каштаваць каля 63 рублёў (прыкладна 20 даляраў), а з Гомеля — 57 рублёў (каля 18 даляраў).

Чытайце таксама:

«Усё ідэальна чыста». Жонка Аляксандра Глеба расказала, чым ёй падабаецца Дубай

Беларусам прапаноўваюць адпачыць на адным з Карыбскіх астравоў. Віза непатрэбная, але хапае нюансаў

Беларусам прапаноўваюць ляцець загараць зімой у Кітай. Кірунак называюць самым даступным

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
Язэп/адказаць/
19.11.2023
Маленькi нюанс: палёт на самалёце падсанкцыйнай Белавiа ў яе незразумела як абслугоўваемымі бартамі зараз з'яўляецца небяспечнай для жыцця латарэяй. Байпол яе раз выпусціў адпаведнае расследаванне.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера