Знайсці
14.11.2023 / 17:439РусŁacБел

«Усё ідэальна чыста». Жонка Аляксандра Глеба расказала, чым ёй падабаецца Дубай

Нядаўна Аляксандр і Святлана Глебы з дзецьмі правялі невялікі адпачынак у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, пра што жонка колішняга вядомага футбаліста расказала на сваёй старонцы ў інстаграме.

Паводле допісу Святланы Глеб, яны ездзяць сям'ёй у адно і тое ж месца «ўжо некалькі гадоў», хоць першы раз яна трапіла ў Дубай толькі летась, у лістападзе 2022-га.

«Гэта было каханне з першага погляду! Я чакала, што ўбачу прыгожы горад, але мяне ўразіла прыгажосць горада з малюнка, скажам так! Усё ідэальна чыста. У мяне было захапленне», — напісала жанчына.

Спадабаўся ёй у Дубаі клімат, бо ён «нашай восенню проста захапленне»:

«Гэтым разам мора асабліва цёплае! Для мяне ідэальнае. Я — мярзлячка, і мне вельмі складана пераадолець бар'ер пры ўваходзе ў прахалодную ваду, 26-27 градусаў гэта ўжо не маё. Цяпер жа вельмі камфортна, вада 31-32, а тэмпература паветра днём 33. Ідэальна!»

Не бянтэжыла жанчыну і тое, што, на думку многіх, «у Дубаі мала зеляніны, яго называюць каменнымі джунглямі». Гэты факт Святлану Глеб, наадварот, радуе, «бо менавіта тут мы забываем, што такое алергія, насмарк і чыхі па раніцах».

Да таго ж, у адрозненне ад Турцыі і Егіпта, «тут няма надакучлівых камароў, насякомых, амаль няма мух, і мне гэта падабаецца».

Сям'я Глебаў жыла ў Дубаі ў гатэлі Hilton Dubai Jumeirah & Hilton Dubai The Walk. Канкрэтных лічбаў, у колькі абышоўся гэтым разам сямейны адпачынак, яна называць не стала, але, па яе словах, гэта «танней, чым адпачынак на Мальдывах у добрым гатэлі на дваіх…»

Чытайце таксама:

«Пляжы пустыя, вада — як у цёплай ванне». Як беларусы сёлета без пуцёўкі адпачылі ў Эміратах

Розніца — да 2000 рублёў. Параўноўваем цэны на пералёты з Мінска і суседніх сталіц

Егіпет, Мальдывы, Індыя і не толькі. Куды беларусу паехаць восенню да мора?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
6
0
макака/адказаць/
14.11.2023
Спадабаўся ёй у Дубаі клімат

ну дык. і заставайся там. там жа бананы самі на галаву (ці куды там?) падаюць
3
неудовлетворенная бондарева/адказаць/
14.11.2023
Гэта было каханне з першага погляду!

все, как у Светланы, которая пришла на сельскую дискотеку под названием "девушкам" вход бесплатно, и встретила там свою "любовь с первого взгляда" (С)
за их похождениями сейчас наблюдает практически весь свет)
0
Вася/адказаць/
15.11.2023
неудовлетворенная бондарева, неудачник тебе завидно, что ее знают а тебя нет?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031