Знайсці
15.11.2023 / 20:365РусŁacБел

«Шкадую, што не сустрэліся». Святлана Алексіевіч дапускае, што памерлы ў Германіі беларус мог быць яе родзічам

«Можа, я б магла яму дапамагчы», — кажа вядомая пісьменніца.

Святлана Алексіевіч. Ілюстрацыйнае фота

48-гадовы Віктар Алексіевіч з Беларусі хацеў атрымаць палітычны прытулак у Германіі і знаходзіўся ў лагеры для бежанцаў у Цырндорфе. Па словах суседа па пакоі, з якім гаварыла «Радыё Свабода», Віктар сцвярджаў, што ён брат пісьменніцы Святланы Алексіевіч.

Святлана Алексіевіч дапускае, што Віктар мог быць яе дваюрадным ці траюрадным братам, але з ім яна не была знаёмая. Пісьменніца прыгадала, як адна журналістка гаварыла ёй пра беларуса, які аказаўся ва Украіне і казаў пра сваяцкія сувязі з ёю. Святлана Аляксандраўна адправіла для яго ліст, але адказу не было.

Імя таго мужчыны яна не памятае, таму невядома, ці гэта той жа Алексіевіч, які прасіў прытулку ў Германіі.

Нобелеўская лаўрэатка адзначае, што на Гомельшчыне ў вёсцы Камаровічы, адкуль яе бацька, многія з прозвішчам Алексіевіч. Там шмат яе родзічаў. У прадзеда было 5 братоў. Быўшы ў Беларусі, яна паставіла дзеду помнік, але бабулінай магілы ёй не ўдалося знайсці. Бабуля Святланы Алексіевіч памерла ў партызанскім атрадзе ад тыфу.

«Не думаю, што ён прыдумаў. Ён сапраўды мог быць маім далёкім родзічам, — заўважае Святлана Аляксандраўна. — Дужа шкадую, што мы пры жыцці з ім не знайшліся. Можа, я б магла яму чым дапамагчы».

Віктар Алексіевіч, магчыма, не першы раз спрабаваў атрымаць прытулак у Нямеччыне. У яго былі праблемы са здароўем. Скардзіўся на прыступы і двойчы непрытомнеў. Расказваў, што баіцца замаху на сябе і што яму пагражалі. Ахова лагера думала, што ён пад наркотыкамі. Але Віктар кляўся, што нічога не прымаў. У яго абшукалі ўсе рэчы і нічога не знайшлі.

Па словах суседа, Віктар не быў падобны да наркамана, з усімі камунікаваў адэкватна. У ноч на 7 лістапада ён страціў прытомнасць і яго забралі ў шпіталь. Удзень ахоўнікі сказалі, што Віктар памёр.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Алексіевіч пра затрыманага тры гады таму Бабарыку: У яго была нейкая нават наіўная вера ў тое, што мы можам нешта памяняць

Як 30 гадоў таму судзілі Святлану Алексіевіч, а ў Купалаўскім ішоў спектакль па яе кнізе

У Беларусі будзе свой Мандэла, ці свой Валэнса, ці свой Гавэл? Адказваюць Алексіевіч, Латушка, добраахвотнік…

Як у КДБ вісяць партрэты не Лукашэнкі, а Пуціна, як трапіў у «камеру смяротнікаў» і як стаў сведкам спробы ўцёкаў палітычнага — моцны аповед былога палітвязня

Васіль Вашчыла

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
37
Абуральна
1
1
Максим Дизайнер/адказаць/
16.11.2023
Типичная беларуская история. Родных не знаю, а Колю сантехника, Васю плиточника, Диму с деньгами, Машу из Германии в гости приглашаю. А родственника с соседнего района, не из Германии, можно и раз в год повидать, а лучше вообще созвониться.
0
Свабодны чалавек/адказаць/
16.11.2023
сумна
1
дочка Максима Дизайнера (известного морализатора нашего)/адказаць/
16.11.2023
а Дизайнер , небось каждый день созванивается со своими +100500 родсвинниками...
да? и исключительно в гуманитарных целях ?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031