Знайсці
15.11.2023 / 14:1814РусŁacБел

Праўладны святар адказаў, што рабіць, калі твая нявеста онліфаншчыца

Хлопец раптоўна даведаўся, што яго нявеста робіць інтымны кантэнт за грошы. Пытанне, што рабіць і ці адмяняць вяселле, даслалі праўладнаму святару Андрэю Лемяшонку.

Скрыншот відэа на YouTube-канале «Свято-Eлисаветинский монастырь»

Андрэй Лемяшонак кожны аўторак вядзе эфір «Гутаркі з бацюшкам» на YouTube-канале Свята-Елісавецінскага манастыра. Даслаць туды пытанне можа кожны.

У гэты раз некага цікавіла тэма OnlyFans (гэта платформа, дзе зарабляюць на інтымных фота).

— Даведаўся пра тое, што мая нявеста — онліфаншчыца (дарэчы, святару было цяжка прачытаць новае слова, але потым ён зразумеў, пра што ідзе гаворка: «А, гэта калі голымі здымаюцца». — НН). Як рэагаваць? Яна кажа, што гэта звычайная праца. Ці можна неяк ёй дапамагчы стаць на шлях выпраўлення ці трэба адмяніць вяселле? — было пытанне.

— Ну, пачакайце.

Сям'я не прадугледжвае такую прафесію. Разумееце? Дзяўчына павінна стаць вернай, цнатлівай жонкай. Яна павінна стаць клапатлівай маці, гаспадыняй. Ну а гэта [OnlyFans] усё ж такі блуд,

— адказаў Лемяшонак. — Таму, калі яна згодная дзеля кахання да вас змяніць сваё жыццё, калі яна пойдзе ў храм, будзе каяцца ў сваіх грахах, то тады, вядома, трэба ствараць сям'ю. А калі яна скажа «Гэта нармальна, так усё робяць», то ніякай сям'і ў вас проста не будзе. І ваша вяселле скончыцца разводам. Таму што па пладах мы спазнаем, разумееце?

Сям'я — гэта цнота. Гэта вернасць адно аднаму нават у думках. Калі гэтага няма, дык няма і сям'і. Калі ёсць здрада, сям'я ўжо разбураецца. Штамп у пашпарце застаецца, а сем'і як такой няма. Сям'я пабудавана на даверы. А цяпер свет робіць усё, каб разбурыць сям'ю, каб дзеці пакутавалі ад грахоў бацькоў. І трэба абавязкова вянчацца. Божае благаславенне абавязковае для таго, каб была сям'я.

І трэба змагацца з плоццю. Сям'я — гэта не проста цялесная цяга да нейкага чалавека, гэта адказнасць, перш за ўсё. Гэта ўнутраная прыгажосць, якую ў вас убачыў іншы чалавек і пакахаў не за постаць, не за нейкія… эм, вочы прыгожыя, а за ўнутраны змест чалавека.

Вось гэта і ёсць сям'я. І калі чалавек шукае нейкіх эфектаў, то цяжка казаць пра сям'ю.

Чытайце таксама:

На Гродзеншчыне прыйшлі да онліфаншчыцы. Яе заробак уражвае

«Чалавек, які вядзе справу, — мой аднакласнік». Онліфаншчыцу з Бераставіцкага раёна не затрымалі, яна дала інтэрвʼю

Жонка Камісаранкі: Шмат гадоў таму падзарабляла вэбкам-мадэллю, але даравала сабе гэту памылку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

label.reaction.like
23
label.reaction.facepalm
6
label.reaction.smile
22
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
3
label.reaction.anger
8
1
Вероятный/адказаць/
15.11.2023
Гэта я, не дурыце галавы, дзядуля. РПЦ да хрысціянства мае вельмі адлеглыя адносіны. Гэта філія расейскіх спецслужбаў, створаная Сталіным.
3
Гэта я/адказаць/
16.11.2023
Вероятный, бугагага)
Кідайце пісаць каменты і тэрмінова садзіцеся за манаграфію! Будзе цікава пачытаць. Не забудзьцеся ў асобнай главе асвятліць ролю Единой России ў Хрышчэнні Русі ў 988 годзе 
0
Максим Дизайнер/адказаць/
16.11.2023
укпп

А кого пиарить?Говорящие головы по телевизору или в ютьюбе?Или четеньких бизнесменчиков на новеньких бэшечках?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031