Знайсці
11.11.2023 / 23:4210РусŁacБел

У Брэсце прадаюць дом у баварскім стылі. Якая цана?

Мэблі ў гэтым катэджы практычна няма, затое павешаны стылёвыя жырандолі. Прадаюць дом за $189 000, піша BG.Media.

Усе фота: рыэлтарскія агенцтвы

Сучасны дом з мансардай 2018 года пабудовы размешчаны ў раёне Кавалёўка ў індывідуальнай катэджнай забудове. Будынак адразу вылучаецца сваім нестандартным выглядам.

За кошт двухсхільнага даха і каркаса з дрэва, які складаецца з вертыкальных, гарызантальных і дыяганальных бэлек, дом нагадвае нямецкія фахверки (рашэцістая канструкцыя). Гэты каркас гарманічна пераклікаецца з драўлянымі рэечнымі агароджамі тэрасы.

Сцены дома выкананы з газасілікатных блокаў і атынкаваныя ў стылі «амерыканка». Дах пакрыты металадахоўкай. Агульная плошча дома — 154,7 кв.м, жылая — 62, 9 кв.м. Катэдж пакуль не абсталяваны мэбляй, але агульны тон у інтэр'еры зададзены.

«У эфектны альянс белага і светла-бэжавых колераў уліваюцца элементы стылю «лофт». Імітацыя цаглянага мура, металічныя бліскучыя дэталі і храмаваныя свяцільні надаюць інтэр'еру індывідуальнасць. Багацце паветра ў прасторы інтэр'еру дасягаецца за кошт святла і тэкстур», — гаворыцца ў апісанні.

Кухня-сталовая размешчаная на першым паверсе. Яна аб'яднаная з гасцінай, з якой ёсць выхад на тэрасу. 

Таксама на першым паверсе размешчаны жылы пакой і топачная.

На мансардным паверсе размясціліся тры спальні, ванны пакой і невялікі хол. Ва ўсіх памяшканнях зроблены рамонт, а ў ванным пакоі — душавая кабіна. Таксама на мансардным паверсе ёсць выхад на балкон.

З камунікацый: электрычнасць, газ (ацяпленне — газавы кацёл), водазабеспячэнне, каналізацыя — цэнтралізаваныя.

Прысядзібны зямельны ўчастак плошчай амаль 10 сотак абгароджаны дыхтоўным металічным плотам. Лазня і гараж, размешчаныя на прыдамавой тэрыторыі, аб'яднаны пад адным дахам.

Вулічнае асвятленне тэрыторыі падтрымліваецца ў цёмны час сутак. Дом размешчаны ўдалечыні ад праезнай часткі. Недалёка ёсць прыпынкі грамадскага транспарту і інфраструктура: супермаркет «Мікс», вяслярны канал, рынкі і крамы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
35
Панылы сорам
6
Ха-ха
6
Ого
4
Сумна
6
Абуральна
12
1
Яуген/адказаць/
12.11.2023
Улад, мне кажется не дороже он будет там… в Польше к примеру такой домик за такие деньги легко
0
Влад/адказаць/
12.11.2023
От "баварского" только цена!
0
ЯНКА/адказаць/
13.11.2023
цана ці кошт? Хамса? Я ж Вас не павучаю бліны пекчы. Як кажуць, хто на што вучыўся. :)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031