Знайсці
11.11.2023 / 20:147РусŁacБел

Параўналі цэны на аўтазапчасткі ў Беларусі, Польшчы і Літве. Розніца ўражвае

Паглядзелі, колькі каштуюць аналагічныя запчасткі ў Беларусі і дзвюх суседніх краінах ЕС, куды беларусы часцяком ездзяць на закупы.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Цэны на рэмень ГРМ у Беларусі, Літве і Польшчы

Для прыкладу, возьмем папулярны ў Беларусі аўтамабіль Renault Grand Scenic з 1.5 dci пад капотам, які апроч «Сцэніка», ставіўся і на шэраг іншых мадэлей канцэрна.

Камплект рэменя ГРМ з помпай фірмы DAYCO у Беларусі каштуе 557 рублёў, што каля 160 еўра.

Фота: скрыншот з сайта auto1.by

У Літве аналагічны камплект можна набыць за 86 еўра, а ў Польшчы за 350 злотых — гэта каля 80 еўра.

Фота: скрыншот з сайта daliubaze.lt

Цэны на камплект счаплення ў Беларусі, Літве і Польшчы

Камплект счаплення SACHS у нас прадаецца за 485 рублёў (каля 145 еўра). У Літве яго можна знайсці за 75 еўра, а ў Польшчы за 310 злотых, што каля 70 еўра.

Фота: скрыншот з сайта auto1.by

Цэны на рычаг падвескі ў Беларусі, Літве і Польшчы

Рычаг падвескі Febi Bilstein на Renault Grand Scenic 4 у нас прадаецца за 480 рублёў, ці каля 140 еўра. У Польшчы 305 злотых (каля 70 еўра), а ў Літве аналагічная запчастка каштуе 80 еўра. 

Фота: скрыншот з сайта allegro.pl

Цэны на стойку амартызатара ў Беларусі, Літве і Польшчы

Стойка амартызатара MONROE на гэты аўтамабіль у беларускіх інтэрнэт-крамах прадаецца за 305 рублёў, што каля 90 еўра. 

Фота: скрыншот з сайта daliubaze.lt

У Польшчы гэтую дэталь можна набыць за 200 злотых (45 еўра), у Літве такі амартызатар таксама каштуе 45 еўра.

Выглядае, што беларускіх аўтааматараў, ад таго, каб не збанкрутаваць на абслугоўванні аўто, ратуе толькі наяўнасць запчастак кітайскай вытворчасці, бо яны нашмат таннейшыя за тыя, што вырабляюць сусветныя брэнды.

Цэны на маторныя алівы ў Беларусі, Літве і Польшчы

Motul 8100 X-clean+ 5W-30 5л у Мінску прадаецца за 215 рублёў (каля 63 еўра), у Польшчы — па 190 злотых (каля 43 еўра). У Літве гэтая аліва таксама прадаецца па 43 еўра за 5 літраў.

Shell Helix Ultra 5W-40 4 л у нас каштуе ад 125 рублёў, у суседніх краінах ЕС — 28 еўра, а падчас акцыі ў адной з літоўскіх крам, яго можна набыць па 24 еўра за 4 літры.

Пяць літраў Elf Evolution Full-Tech FE 5W-30 у нас каштуе 164 рублі (каля 48 еўра), а ў суседніх Польшчы і Літве на 10 еўра танней — па 38 еўра за 5 літраў.

Істотная розніца ў цэнах на аналагічныя аўтамабільныя тавары ў Беларусі і дзвюх суседніх краінах ЕС зрабілі папулярным шэры імпарт. Прадпрымальныя грамадзяне з дапамогай адмысловых чатаў у Telegram перапраўляюць запчасткі з Еўропы ў Беларусь. 

Усе яны ўвозяцца пад выглядам тавараў для асабістага карыстання. Пасля іх рэалізуюць праз рынкі, маркетплэйсы, разнастайныя барахолкі і чаты ў Viber і Telegram. Пра анлайн-гіпермаркет у тэлеграме «Наша Ніва» пісала раней.

Чытайце таксама:

Параўналі цэны на новыя зімовыя шыны ў Беларусі, Польшчы і Літве. Вынік нечаканы

Самыя папулярныя аўто з ЗША, якія любяць беларусы

«Аўтабізнэс» скончыўся. Што за выданне гэта было

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
9
Сумна
21
Абуральна
14
1
Патриот/адказаць/
12.11.2023
Maks, Ну давайте скажем Б. Средняя страховка в Польше сейчас - 120 евро. Это после подорожания. Налог при продаже автомобиля - 2 %. При определенных условиях нет налога. В БССР - налог - 13 %. Про средние зарплаты промолчу. Все эти заявления со стороны красно-зеленых холопов вызывают только жалость 
0
Ой как работают/адказаць/
12.11.2023
А говорят, что санкции не работают.......
1
Влад/адказаць/
12.11.2023
Если заговорили про запчасти и масла сравните цены на топливо! И на страховки.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031