Знайсці
09.11.2023 / 12:392РусŁacБел

Зноў прадаюць 300-гадовы былы манастыр — за 37 рублёў

На аўкцыён выставілі былы жылы корпус кляштара кармелітаў у Глыбокім 1735 года. На лот звярнуў увагу «Анлайнер».

Знаходзіцца будынак на Плошчы 17 верасня, 3а.

Будынак двухпавярховы, плошчай 1280 «квадратаў», цяпер закансерваваны. Складзены з цэглы, стаіць на бута-цагляным падмурку.

Гэта гісторыка-культурная каштоўнасць, таму прадаўцу трэба будзе заключыць ахоўнае абавязацельства. Не пазней чым праз 12 месяцаў з дня заключэння дагавора новы ўладальнік павінен звярнуцца ў Мінкульт па дазвол на рамонтна-рэстаўрацыйныя работы.

Раней паведамлялася, што манастырскі корпус можна будзе выкарыстоўваць пад прадпрымальніцкую дзейнасць, у тым ліку пад паслугі ў сферы агратурызму або рамесніцтва. Чарговы аўкцыён пройдзе 30 лістапада.

Будынак зноў выставілі на таргі за адну базавую, на сёння гэта ўсяго 37 рублёў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
2
1
пврпрп авпр ап рар ап рапр пр /адказаць/
09.11.2023
які агратурызм ці рамесніцтва? які "агратурыст" ці рамеснік пацягне такі рамонт? дзешавей новые пабудаваць!
09.11.2023
Ahreneli ? Czamu tak tanna ? Geta z rerarytet......Daunina....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031