Знайсці
05.11.2023 / 13:1814РусŁacБел

У гэтым доме каля Стэлы сялілася эліта. Зараз там прадаецца «панская кватэра» з люстрамі Swarovski, дзвюма лоджыямі і асобным кабінетам

Жыллё ў гэтым доме 1998 года на Гвардзейскай побач з праспектам Пераможцаў у свой час набывалі вядомыя артысты, чыноўнікі і бізнэсоўцы. Пра статус яго жыхароў можна меркаваць і па кватэры, якую нядаўна тут выставілі на продаж, піша Realt.by.

Гэты дзевяціпавярховы цагляны дом знаходзіцца ў ціхім цэнтры — на вуліцы Гвардзейскай, 10.

Дом быў пабудаваны ў 1998 годзе і сюды засяліліся ў тым ліку вядомыя на той момант чыноўнікі, артысты і бізнэсоўцы. Для таго часу дом сапраўды быў элітным: закрытая тэрыторыя, прыгожыя пад'езды, відэаназіранне, дзве кватэры на паверсе.

А цяпер там на продаж выставілі чатырохпакаёвую кватэру на пятым паверсе плошчай амаль 155 квадратаў. Унутры — дарагая і нестарэючая класіка.

— Дызайнерскі рамонт выкананы ў класічным стылі на замову патрабавальнага гаспадара, рабіўся для сябе, — паведамляецца ў аб'яве.

У кватэры італьянская мэбля і люстры з крышталямі Swarovski, карціны, паркет, сучасная бытавая тэхніка і элітная сантэхніка.

Гасцёўня ў кватэры сумешчана з кухняй і выглядае вось так:

Акрамя таго, у кватэры ёсць дзве асобныя спальні. 

А яшчэ тут ёсць асобны кабінет. Выглядае прэзентабельна.

Што тычыцца санвузлоў, то іх тут два. Адзін — наогул велізарны па кватэрных мерках.

Акрамя таго, у кватэры дзве лоджыі. Вокны выходзяць на розныя бакі.

Каштуе кватэра 480 тысяч даляраў, гэта 3103 даляры за квадратны метр.

Чытайце таксама:

Вісяць па пяць гадоў. Чаму ў «Маяку Мінска» столькі непрададзеных кватэр з тэрасамі

«Атмасфера раскошы ў венецыянскім стылі». Такога дома вы яшчэ не бачылі

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з вялізнай тэрасай — многія яе пазнаюць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
15
Ха-ха
10
Ого
7
Сумна
2
Абуральна
1
0
ЯНКА/адказаць/
06.11.2023
Максим Дизайнер, какого? Такого, пан дызайнер шкарпэтак! Зазірні хоць бы на сайт mobile.de й падзівіся, колькі каштуюць «Гелендвагэны» ў Нямеччыне, потым памнож у паўтары ці два разы й атрымай цану тамака, дзе я жыву. Напрыклад, мадэль «4×4²» каштуе тутака 650 тысяч эўра па курсе. А «M-М G 650 Landaulet» — 1,8 мільёна (!) тых жа самых эўрапейскіх. У тэй час, «Гелендваген» бук у добрым стане можна набыць нават не за 50, а за 15-20 тысячаў даляраў. Вось табе й «потолок»! 😀
0
Максим Дизайнер/адказаць/
07.11.2023
Кто продает?Новые испанцы-итальянцы?
0
Ерома/адказаць/
08.11.2023
Штота я не замеціл не аднаво шкапчыка ілі полачки с кнігамі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031