У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з вялізнай тэрасай — многія яе пазнаюць
На продаж выставілі «сталінку» з шыкоўнай тэрасай на вуліцы Леніна, 6. Побач — легендарны «Цэнтральны», ГУМ, «Гранд кафэ» і Генпракуратура.
На аб'яву звярнуў увагу канал «Будні рыэлтара. Мінск».
Дом, у якім прадаецца кватэра, ёсць гісторыка-культурнай каштоўнасцю (пабудаваны ён у 1957 годзе). Паколькі сцены цагляныя, то, як тлумачаць гаспадары, летам у пакоях халаднавата, а ўзімку цёпла. Столі — 3,2 метра, на падлозе — паркет.
«Практычная планіроўка (мала апорных сцен, магчымасць перапланіроўкі на любы густ). Вокны на два бакі. Прыязная і інтэлігентная публіка, чысты пад'езд. Тэрыторыя дома «пад шлагбаумам», — апісваюць плюсы кватэры.
Плошча кватэры — 87,1 м², жылая — 58,4 м². Чатыры пакоі, сучасны рамонт.
За кватэру просяць 350 тысяч даляраў.
22
15
16
8
4
5
У Беларусі прадаюць усё больш кватэр з прапісанымі людзьмі. Але і з гэтым ёсць складанасці
 14
Якія кватэры і дамы мае сям'я Андрэйчанкі
 6
Каментары
00
дочка Максима Дизайнера/адказаць/23.10.2023
⤷Анастасия, дык на гэнай жа ложы яшчэ вунь і камера ёсць... відэакамера
00
Максим Дизайнер/адказаць/25.10.2023
⤷Испанец,
4-х комнатная квартира на Коста Брава, в городе, 4-х этажный дом, с магазином под окном - 50к евро. Но беларусики же любят поылитнее
20
Цім/адказаць/27.10.2023
Такая тэраса у такім месцы Мінска - гэта недахоп кватэры :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Куды схадзіць у Ноч музеяў, каб было цікава
 3
Полк Каліноўскага цяпер ваюе на Харкаўшчыне
 5
У Крычаве вызвалены рэцыдывіст спецыяльна здзейсніў злачынства, каб вярнуцца назад у турму
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера