Знайсці
02.09.2023 / 16:582РусŁacБел

У ЗША жыве жанчына, якую завуць Барбі Апенгеймер, і сёлета ёй даводзіцца няпроста

Барбара («Барбі») Апенгеймер — прафесарка Бостанскага ўніверсітэта на пенсіі, яна жыве ў горадзе Ньютан штата Масачусэтс. Ажыятаж вакол фільмаў «Барбі» і «Апенгеймер» нечакана ўскладніў ёй жыццё — людзі думаюць, што яна жартуе, называючы сваё імя.

Так, напрыклад, супрацоўнік гатэля доўга не верыў жанчыне, калі тая прасіла зарэгістраваць нумар на яе імя, і паўтараў, што гэта «мусіць быць розыгрыш».

Зрэшты, жанчына ставіцца да сітуацыі з гумарам і прызнаецца, што праз зацікаўленасць да фільмаў яна атрымала шмат жартаўлівых паведамленняў ад сяброў і былых калег.

Сваё прозвішча Барбі Апенгеймер атрымала ад мужа, які з'яўляецца далёкім сваяком Роберта Апенгеймера — яго бацька прыходзіцца траюрадным братам знакамітаму фізіку. Дарэчы, фільм Крыстафера Нолана пара паглядзела падчас прэмʼерных выхадных. Яны назвалі працу рэжысёра «вельмі добрай».

Чытайце таксама:

Фільм «Барбі» стане самым касавым у гісторыі Warner Bros, абагнаўшы ўсе часткі «Гары Потэра», «Хобіта» і «Цёмнага рыцара» 

«Сабралася і паехала». Дзяўчына з Кобрына рванула на апошні сеанс «Барбі» ў Белай Падляшскай. Ролік з яе прыгодамі вірусіцца ў тыктоку

У Галівудзе застрайкавалі 160 тысяч акцёраў. Некалькі зорак пайшлі проста з прэм'еры «Апенгеймера»

З’явіўся інтэрактыўны сайт, прысвечаны новаму фільму Крыстафера Нолана «Апенгеймер»

«Апенгеймер»: кінапалатно, сатканае з мноства дэталяў, пра зло, якое расце пакрысе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
11
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0
02.09.2023
Дзесьці засумаваў цёзка па прозвішчу Лукашэнка
0
гоблен/адказаць/
03.09.2023
(лучезарно ухмыляецо) повезло)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031