Знайсці
02.09.2023 / 07:2320РусŁacБел

У Нямеччыне напалі на дзяцей, якія размаўлялі па-ўкраінску. 10-гадовага хлопчыка скінулі з моста

Здарэнне адбылося ў горадзе Айнбек у Ніжняй Саксоніі: мужчына напаў на групу дзяцей, бо яны размаўлялі на ўкраінскай мове. Па факце замаху на забойства 10-гадовага ўкраінскага хлопчыка пачалося расследаванне.

Ілюстрацыйнае фота. Вікіпедыя

Напад адбыўся 26 жніўня каля 18:40 у горадзе Айнбак, паведамляе «Украінская праўда».

Паводле вынікаў паліцэйскага расследавання, некалькі ўкраінскіх дзяцей знаходзіліся ў раёне моста, калі невядомы мужчына пачаў скардзіцца, што дзеці размаўляюць на ўкраінскай мове.

Ён загадаў ім размаўляць па-руску, а потым сказаў, што Украіна пачала вайну. На якой мове прамаўляў мужчына, не ўдакладнена.

Паводле паведамлення пракуратуры, мужчына нібыта пацягнуў дзяўчынку за валасы, а затым схапіў 10-гадовага хлопчыка і перакінуў яго праз парэнчы ў канал.

Хлопчык ударыўся аб жалезныя бэлькі, прымацаваныя да моста. Ён атрымаў траўмы галавы і левай нагі.

Калі хлопчык ляжаў у канале, невядомы зламыснік нібыта кінуў у яго пляшку, якая трапіла ў правае плячо. Пасля гэтага невядомы ўцёк.

Мужчына, якому прыкладна 40-45 гадоў, быў апрануты ў сінюю футболку, чорную кепку і джынсавыя шорты, яго шукаюць.

Генпракурор лічыць напад палітычна матываваным. Ён таксама адзначае, што нападнік размаўляў па-руску.

Чытайце таксама:

У Гдыні беларусы стралялі па машыне. Ім не спадабалася, што яна іх абагнала

На італьянскай Сіцыліі беларус пабіўся з паліцыянтамі на чыгунцы

Невядомы спыніў два дзясяткі цягнікоў у Польшчы з дапамогай радыёсігналу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
11
Ха-ха
3
Ого
6
Сумна
3
Абуральна
133
3
Valadzimir Pincher is my name/адказаць/
04.09.2023
Не спрашчайце, змагарок, живу рядом с гостиницей, где проживают украинские беженцы. Ни одного украинского слова я от них не слышал, мат и шутки в стиле Наша Раша без перерыва. Они русский мир или нет?
0
Valadzimir Pincher is my name/адказаць/
04.09.2023
Яны сур'езна вераць ва уласную веліч,  не ври, польский - JEZYK.
2
гоблен/адказаць/
04.09.2023
Valadzimir Pincher is my name, очень толковый вопрос. Наблюдаю такую гопотень в парке неподалёку. Иногда украинские слова таки упортебляют, суржик такой. Вот у гоблена вопросец имеецо: им все должны или не все?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031