Знайсці
02.09.2023 / 01:2210РусŁacБел

Мядзведзь на мяжы Літвы з Беларуссю пратэсціраваў надзейнасць памежнага плота ВІДЭА

У сацыяльных сетках стала распаўсюджвацца відэа мядзведзя, які спрабуе пералезці праз памежны плот. Не здолеўшы пераадолець яго праз верх, мядзведзь спрабаваў падкапацца пад агароджу, а пасля разбурыць яе. Літоўскія памежнікі пацвердзілі, што гэты інцыдэнт сапраўды зафіксаваны ў Літве каля мяжы з Беларуссю, паведаміў літоўскі тэлеканал Tv3.lt.

Скрыншот з відэа

У сюжэце адзначаюць, што мядзведзяў цяпер вельмі шмат жыве ў Беларусі, а таксама нямала іх у Эстоніі і Латвіі. А вось у Літве яны стала жывуць вельмі рэдка і толькі праз яе мігруюць — або з Беларусі на поўнач, або з поўначы ў Беларусь.

Спачатку мядзведзь, зняты на відэа, вельмі спрытна залазіць на агароджу, але пералезці праз яе на беларускі бок яму не ўдаецца — не пускае калючы дрот. Тады звер злазіць і спрабуе падкапацца пад плот, але і гэта плёну не дае. Урэшце, раз'юшаная жывёліна спрабуе перакуліць плот, б'е па ім даволі моцна, але агароджа стаіць.

Верагодна, аднак, што нейкае выйсце мядзведзь урэшце знайшоў. Напрыклад, перабраўся ў Беларусь праз раку — мядзведзі добра плаваюць, а на рэках агароджы не ставяць.

Літоўскія памежнікі пацвердзілі, што кадры былі знятыя ў Літве, у Свянцянскім раёне. Мядзведзь сапраўды спрабаваў перайсці праз агароджу ў Беларусь 18 жніўня і, пэўна, такі знайшоў дарогу ды ўжо ходзіць з іншага боку.

Па словах літоўскіх памежнікаў, улетку яны бачылі на тэрыторыі Літвы двух мядзведзяў. Адзін з іх блукаў у Свянцянскім раёне, а другі — у Салечніцкім, у так званай Дзявенішскай пятлі.

Чытайце таксама:

З'явілася ВІДЭА, як у Налібоцкай пушчы сям'я ваўкоў ратуе ваўчанят ад мядзведзя

«Гляджу, што яна ідзе ў мой бок. Я хутка сеў у машыну». У Докшыцкім раёне мядзведзі знішчылі поле з аўсом у фермера

Пад Чэрвенем мядзведзь пасяліўся на кукурузным полі побач з хатамі

У Беларусі створаць новую Чырвоную кнігу і выключаць з яе некаторыя віды

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
4
Ха-ха
16
Ого
13
Сумна
15
Абуральна
12
02.09.2023
Ekołah, poĺski i litoŭski plot prosta pieraviazuć na kryvicka-rasijskuju miažu
7
Максим Дизайнер/адказаць/
02.09.2023
Цыбуля

Так толпы дармоедов валят через пропускные пункты "в связи с ситуацией в стране", какой смысл этих заборов?
1
Максим Дизайнер/адказаць/
02.09.2023
Какой молодец. Прежде, чем ломать, перепробовал все варианты
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031