Знайсці
01.09.2023 / 23:10РусŁacБел

У брытанскім заапарку нарадзілася надзвычай рэдкая жывёліна

У заапарку Марвел у Вялікабрытаніі з'явілася на свет дзіцяня афрыканскага дзікага асла. Гэтая жывёліна знаходзіцца пад пагрозай поўнага знікнення, у прыродзе такіх аслоў налічваецца менш за 200 асобін, паведамляе прэс-служба заапарка.

Асляня, імя якога пакуль не называецца, цалкам здаровае, яно ўжо набіраецца сіл. Ягонага бацьку па імені Ларс часова адсялілі ў іншы вальер, каб ён не перашкаджаў самцы наладжваць сувязь з малечай.

Маці асляняці — яе завуць Надзіфа — нарадзілася ў заапарку Марвел у 2007 годзе. Гэта яе трэцяе дзіцяня.

У дзікай прыродзе афрыканскіх аслоў можна ўбачыць у Эфіопіі, Самалі і Эрытрэі.

Чытайце таксама:

У ЗША нарадзілася жырафа без плям

Заакрама ў Вялікабрытаніі паказала двухгаловую змяю

«Таксіст агаломшыў пытаннем: «Вам чарапаха не патрэбная?» Каб уратаваць рэдкую рэптылію, хлопец з Бабруйска дайшоў да Акадэміі навук

Каму марожанае, а каму і халодны душ. Як насельнікаў Гродзенскага заапарка ратуюць ад спёкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031