Знайсці
01.09.2023 / 22:5413РусŁacБел

На мінскім праспекце Пераможцаў з'явілася новая скульптура — крылы-далоні і яйка

На праспекце Пераможцаў перад шматфункцыянальным комплексам з'явілася скульптура «Птушкі» аўтарства Максіма Петруля. Першыя фатаграфіі новага аб'екта з'явіліся ў тэлеграм-канале Koko.by.

Новая скульптура размясцілася перад шматфункцыянальным комплексам на праспекце Пераможцаў — паміж «Замкам» і заводам «Атлант». Яго будуе кампанія «Белглобалгарант», сузаснавальнікам якой з'яўляецца надзвычай блізкі да Лукашэнкі бізнэсмен Сяргей Цяцерын.

Праца Максіма Петруля ўяўляе сабой далоні ў форме крылаў, якія абараняюць яйка, і мае паводле задумкі аўтара сімвалізаваць дружбу, любоў і гармонію.

Чытайце таксама:

У Жодзіне сталі рамантаваць памятнае месца, адкуль некалі пачынаўся горад. Перад гэтым пісалі пра яго занядбаны стан

У Мінску паставяць гіганцкі помнік Аляксандру Неўскаму. Стала вядома дзе

Вітаўт, Тызенгаўз, Ажэшка… На разьбярскім пленэры пад Гроднам стварылі драўляныя фігуры знакамітых дзеячаў мясцовай гісторыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
16
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
2
0
Рино/адказаць/
02.09.2023
По первой фотке похоже на памятник перевёрнутой вверх ногами неразделанной куриной тушке.
0
Янка/адказаць/
02.09.2023
Сумнеўны шэдэўр у Менску ўжо атрымаў народную назву - "Бройлер". Такім чынам у Беларусі з'явіўся свой стылістычны касплэй легендарнага расейскага "Шашлыка" ад Цэрэтэлі (народная назва бязгустоўнага помніку цару Пятру на Масква-раке). Зразумела, што ў мініяцюры.
02.09.2023
Ззаду выглядае - як нейкі бройлер дае нырца у бетон.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031