Знайсці
01.09.2023 / 20:154РусŁacБел

Дзяржпагранкамітэт паведаміў пра парушэнне мяжы польскім вайсковым верталётам

Днём 1 верасня беларускія памежнікі зафіксавалі парушэнне паветранай прасторы Беларусі з боку Польшчы ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці, гаворыцца ў паведамленні Дзяржпамежкамітэта.

Як сцвярджае ведамства, «польскі вайсковы верталёт Мі-24 на гранічна малой вышыні перасёк дзяржаўную мяжу, заляцеў на глыбіню да 1200 метраў на тэрыторыю Беларусі, а затым вярнуўся назад».

Пра гэты інцыдэнт праінфармавалі польскі бок, дадалі ў ДПК.

1 жніўня, роўна месяц таму, было зафіксавана аналагічнае парушэнне двума беларускімі верталётамі. Беларускае Міністэрства абароны яго наяўнасць адмаўляла.

Чытайце таксама:

Польскае войска перакінула свае верталёты бліжэй да беларускай мяжы

Мінабароны выдала новую заяву адносна парушэння верталётамі дзяржаўнай мяжы. Гэтым разам больш стрыманую, чым учора

У Пентагоне пракаментавалі інцыдэнт з беларускімі верталётамі, што заляцелі на тэрыторыю Польшчы

Беларускія верталёты заляцелі на тэрыторыю Польшчы ў той час, як Лукашэнка трэці дзень знаходзіцца побач у Віскулях — «Беларускі Гаюн»

МЗС Польшчы лічыць інцыдэнт з верталётамі элементам эскалацыі

«Адна бабка сказала». Мінабароны здзекліва аспрэчыла парушэнне польскай мяжы беларускімі верталётамі

Беларускія вайсковыя верталёты заляцелі ўглыб тэрыторыі Польшчы на 2 км, ішлі на нізкай вышыні

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
4
0
Смех/адказаць/
01.09.2023
З якiх пор ДПК замест расейскiх агрэсарау стау кантраляваць беларускую мяжу?
1
Владислав/адказаць/
01.09.2023
Калі гэта не фотамантаж, то здымка вялася з нейкага беларускага самалёта, які ляцеў высока над мяжой і сам мог парушыць польскую мяжу.
Палякам трэба прааналізаваць запісы сваёй радыёлякацыйнай разьведкі...
0
Ой, что будет/адказаць/
01.09.2023
А, понятно, месяц назад они залетали, что бы это видео снять.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031