Знайсці
01.09.2023 / 19:155РусŁacБел

МАК не дазволіў беларусам і расіянам удзельнічаць у Азіяцкіх гульнях. Яны хацелі здабыць там алімпійскія ліцэнзіі

Алімпійская рада Азіі паведаміла, што спартсменаў з Беларусі і Расіі не дапусцілі да ўдзелу ў Азіяцкіх гульнях, якія пачнуцца 23 верасня ў кітайскім Ханчжоу, піша «Спорт-экспресс».

Фота: Long Wei / VCG via Getty Images

«Ніякіх расійскіх ці беларускіх атлетаў. І гэта рашэнне МАК, а не Алімпійскай рады Азіі», — гаворыцца ў заяве арганізацыі.

На гэтым турніры расіяне і беларусы разлічвалі атрымаць алімпійскія ліцэнзіі.

У студзені Алімпійская рада Азіі прапанавала спартсменам з Расіі і Беларусі выступіць на Азіяцкіх гульнях. Аднак рада не атрымала на гэта адпаведнага дазволу ад Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК).

У сакавіку 2023 года МАК рэкамендаваў дапускаць да спаборніцтваў у нейтральным статусе тых расіян і беларусаў, якія не дэманстравалі публічна сваёй падтрымкі развязанай Расіяй пры саўдзеле рэжыму Лукашэнкі вайне, а таксама не звязаныя з вайсковымі структурамі абедзвюх краін. Аднак рашэнне не распаўсюджваецца на камандныя віды спорту.

Алімпійскія гульні ў Парыжы маюць прайсці з 26 ліпеня па 11 жніўня 2024 года.

Чытайце таксама:

Кіраўнік World Athletics: Наўрад ці беларускія і расійскія лёгкаатлеты трапяць на Алімпіяду ў Парыжы

Рашэнне аб удзеле беларусаў у Алімпіядзе-2024 не будзе прынята восенню — МАК

Венгрыя заклікала дапусціць спартоўцаў з Беларусі і Расіі да Алімпіяды ў Парыжы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
1
Дедушка../адказаць/
01.09.2023
Амiго,
Хм.. а до сих пор были ещё какие-то сомнения?
С чего бы?
02.09.2023
treba dazvolic. !
0
Асія/адказаць/
04.09.2023
Вельмі шкада маладых спартсменаў, якія ніяк не могуць паўплываць на ўладу 😭 гэта іх жыццё і іх мара, каб нечага дасягнуць. Шкада, што мы адказваем за тое, што ўтварыла Расея
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031