Знайсці
01.09.2023 / 14:077РусŁacБел

Пад Гомелем мужчына падавіўся салам і памёр

Няшчасце здарылася яшчэ 10 ліпеня.

Фота ілюстрацыйнае

67-гадовы вясковы жыхар у абед падавіўся салам і памёр на вачах знаёмага, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

На жаль, штогод у Гомельскай вобласці ад так званай абтурацыйнай асфіксіі, закрыцця дыхальных шляхоў іншародным целам, гіне ад двух да трох дзясяткаў чалавек, зазначае ДКСЭ.

Звычайна ў такіх выпадках закрыццё дыхальных шляхоў адбываецца буйным кавалкам ежы. У выніку трапляння іншароднага цела ў верхнія аддзелы дыхальных шляхоў узнікае рэфлекторны спазм, а таксама развіваецца інспіраторная задышка — спроба рабіць глыбокія ўдыхі, што прыводзіць да больш шчыльнага закрыцця дыхальных шляхоў і абцяжарвае магчымасць дастаць іншароднае цела навакольнымі.

Смерць найчасцей надыходзіць на працягу некалькіх хвілін, што, у сваю чаргу, практычна выключае магчымасць прадухілення смяротнага зыходу шляхам аказання кваліфікаванай медыцынскай дапамогі.

Чытайце таксама:

«Зміралася з такой недарэчнай смерцю». Мінская мадэль ледзь не загінула, катаючыся на вадзе на гідрафойле 

У Талачыне медыкі захраслі ў ліфце. Адной медсястры стала блага

У Ваўкавыску пры пажары ў кватэры загінуў гаспадар

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
25
Абуральна
4
1
Дзед/адказаць/
01.09.2023
Шкада чалавека. У Беларуси сала робяць такім смачным, што трэба быць асьцярожным.
02.09.2023
sala skadliva....dauno vjadoma...
1
даведка/адказаць/
02.09.2023
Це сало явно было украинским и, более того, бендеровским или с визиткой Яроша...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031