Знайсці
01.09.2023 / 13:213РусŁacБел

На заходняй мяжы пачалі абавязковую дэзынфекцыю машын

Першыя 15 дзён паслуга будзе бясплатнай, пазней увядуць плату.

Пра тое, што першыя станцыі дэзынфекцыі ў пунктах пропуску на беларускай мяжы пабудуюць да 1 верасня 2023 года, заяўлялася яшчэ ў маі мінулага года. Спачатку эксперымент апрабавалі на мяжы з Украінай. Цяпер жа станцыі з'явіліся на ўсіх пунктах пропуску на заходняй мяжы краіны. Сёння яны пачалі паўнавартасную працу, піша Onliner.by.

«Станцыі дэзынфекцыі пачынаюць працаваць 1 верасня 2023 года на ўсіх пунктах пропуску, — паведаміў Onlíner прадстаўнік ТАА «Белглобалгарант», якое займаецца рэалізацыяй праекта. — Апрацоўваць кузавы аўтамабіляў будуць прэпаратам, які знішчае большасць вірусаў. Прызначэнне — у першую чаргу ветэрынарнае, для зніжэння рызыкі ўвозу на тэрыторыю краіны ўзбуджальнікаў небяспечных інфекцый. Станцыі ўжо працуюць у штатным рэжыме».

Вядома, што першыя 15 дзён паслуга будзе бясплатнай, пазней увядуць плату.

Для аплаты трэба будзе купіць кантрамарку. Раней яе прадавалі толькі ў аддзяленнях банкаў і страхавых кампаній у пунктах пропуску, пазней у праграму (каб выключыць чэргі) увялі сістэму тэрміналаў самаабслугоўвання, у якіх кіроўца атрымае электронную кантрольную марку з QR-кодам, яна і паказваецца памежніку.

Чытайце таксама:

Улады прыдумалі, як яшчэ дадаткова зарабіць на мяжы

На літоўска-беларускай мяжы ў Лаварышках тых, хто едзе з Беларусі, абнюхвае і абшуквае сабака. І атрымлівае за гэта пачастунак

Які транспарт будуць забіраць у беларусаў падчас мабілізацыі і ў ваенны час

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6
01.09.2023
Супербизнес у Тетерина, 100% оплата, ноль ответственности.
Хоть водой обрызгивай.
Что значит быть у кормушки.
1
А там X прамянёў яшчэ часам няма??/адказаць/
01.09.2023
З усходу завесці заразу не могуць????
0
Янка/адказаць/
01.09.2023
Апрацоўваць кузавы аўтамабіляў будуць прэпаратам, які знішчае большасць вірусаў

Які толькі ілжэнавуковы абсурд не даводзіцца выдумляць, каб неяк абгрунтаваць карупцыйнае спагнанне грошаў адміністрацыйна створаным манапалістам з ліку гаманцоў рэжыма. Большасць вірусаў у адкрытай паветры па-за межаў істотных фрагментаў біялагічных субстанцый хутка гіне, а тыя рэдкія, што выпадкова выжываюць - не нясуць практычнай небяспекі праз нязначныя канцэнтрацыі. Нават супраць віруса АЧС апрацоўваюць толькі тый транспарт, які перавозіў свіней, бо пасля гэтага ў ім заўсёды застаюцца досыць вялікія фрагменты біялагічных вылучэнняў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031