Знайсці
25.08.2023 / 22:521РусŁacБел

«За кожнага падпісчыка — 50 рублёў». У Мінску набіраюць працаўнікоў на «ОнліФансСэрвіс». Што?

На адным з беларускіх сайтаў для пошуку працы з’явілася незвычайная вакансія — праца ў ТАА «ОнліФансСэрвіс» на пасадзе аператара. Назва арганізацыі сугучная з OnlyFans — папулярнай платформай у асноўным з дарослым кантэнтам.

У апісанні вакансіі пазначана, што прадугледжваецца аддаленая праца, заробак — тысяча рублёў, можна не мець працоўнага досведу. Праца аплочваецца штодзень, графік гнуткі, так што магчыма падабраць сабе зручны працоўны час.

Сярод патрабаванняў называюць перш за ўсё адкрытасць і таварыскае стаўленне да кліентаў, таксама важна мець моцныя камунікацыйныя навыкі і быць здольным выразна і зразумела тлумачыць складаныя тэхнічныя канцэпцыі. Для працы ў ТАА «ОнліФансСэрвіс» таксама спатрэбіцца захапленне тэхналогіямі і жаданне развівацца ў сферы ІТ. Ёсць і ўзроставае абмежаванне — трэба быць не маладзейшым за 16 гадоў.

Абавязкаў на такой працы толькі два. Гэта апрацоўка ўваходных запытаў ад кліентаў праз чаты, а таксама прапанова высакаякаснай тэхнічнай падтрымкі карыстальнікам, у тым ліку адказы на іх пытанні і вырашэнне магчымых праблем.

На першы погляд, усё празаічна: назву «ОнліФансСэрвіс» мае маладая СТА, якая адкрылася ў пачатку вясны 2022-га на вуліцы Нававіленскай у Мінску.

Акрамя ўласна аўтасэрвіснай працы, СТА таксама падтрымлівае аўтаспартыўныя падзеі ў Мінску.

Але аказваецца, што ў гэтай СТА іншы тэлефонны нумар, дый на запыт нашай чытачкі кампанія адказала, што ніякай вакансіі аператара ў іх цяпер няма, нехта проста выкарыстоўвае іх імя. Форма ўласнасці таксама іншая — ІП, а не ТАА.

Хто ж гэта?

Звязацца з арганізацыяй па нумары, пазначаным на сайце, не атрымаецца, бо такога абанента не існуе. Але ж у вакансіі ёсць спасылка на закрыты тэлеграм-чат, і там пазначана, якую канкрэтна працу мусіць рабіць аператар.

Задача ў тым, каб зарэгістравацца ў тэлеграм-боце для знаёмстваў ад імя дзяўчыны, выбраць горад Беларусі, знаёміцца з мужчынамі і запрашаць іх падпісацца на бясплатны Onlyfans (спасылку абяцаюць даслаць у прыват). За кожнага падпісанта абяцаюць выплочваць па 50 рублёў, за падпіску на чалавека, якога вы прывялі на гэтую працу, дастанецца яшчэ 10 рублёў.

Гэтае прадпрыемства прапануе яшчэ адну вакансію аператара, і ў ёй якраз трохі расказвае пра сябе. Вось гэтая цытата: «ТАА «ОнліФансСэрвіс» — лідар у персаналізаваных анлайн-уражаннях. Мы ствараем унікальны кантэнт, які пагружае ў свет эксклюзіўных эмоцый. Далучайцеся да нашай каманды прафесіяналаў, каб разам раскрываць новыя грані анлайн-забавак і ўвасабляць самыя амбіцыйныя ідэі ў захапляльны кантэнт».

Своеасаблівае апісанне працы з сэрвісам для дарослых.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Мадэль OnlyFans выпадкова разбурыла шлюб сваіх бацькоў

Пара з Гродна пераехала ў Польшчу і зарабляе грошы здымкамі фільмаў для дарослых

Студэнтка прааналізавала, як пратэсты паўплывалі на сэксуальнае жыццё беларусаў

Вера Белацаркоўская

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
7
Ха-ха
19
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4
0
Ёсік/адказаць/
26.08.2023
Будуць мужчын на грошы разводзіць. Заплаці, потым будзем гутарыць, потым шчэ заплаці. Махляры. А мо гэта ўжо сапраўдная праца навучальнага цэнтра вагнер у Беларусі?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031