Знайсці
16.08.2023 / 13:30РусŁacБел

Сатырычную драму «Ціхары» Сашы Філіпенкі зноў пакажуць у Вільні

Сатырычны спектакль «Ціхары» па п’есе беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі ў пастаноўцы ўкраінскай рэжысёркі Сашы Дзянісавай пакажуць у віленскай творчай прасторы «Дом легенд» у пятніцу, 18 жніўня, піша «Будзьма».

Драма паведамляе пра недалёкую будучыню, дзе апакаліпсіс не падстава для таго, каб спыніць суды над пратэстоўцамі ў Беларусі.

2030 год. Вайна ва Украіне скончылася перамогай Кіева, і вораг націснуў ядзерную кнопку. Свет разбураны, але ў адным бункеры як нічога і не было ідзе суд за ўдзел у беларускіх пратэстах 2020 года.

Аўтар п’есы Саша Філіпенка адзначае: «Пратэст 2020 года быў сапраўды ўсенародным і маналітным, але сілавікі здолелі ўтрымаць уладу праз масавыя жахлівыя рэпрэсіі. Драма «Ціхары» ставіць перад гледачом простыя і адначасова фундаментальныя пытанні пра дабро, зло, правасуддзе і помсту».

Акцёры: Андрус Дарала, Марына Здаранкова, Ілья Ясінскі, Аляксандра Мятальнікава, Сяргей Тоўсцікаў, Ніёле Макутэнайце, Аляксандр Рацько, Віталь Лявонаў, Аляксандр Філіпенка.

Дзе: «Дом легенд», Subačiaus g. 15/2 (уваход з ганка ў тарцы дома).
Калі: 18 жніўня (пятніца) у 18:30 і 20:30.
Нумар для сувязі: +37066832464.

Квіткі на паказ у 18:30 — тут, на 20:30 — тут.

Чытайце таксама:

У Вільні адбылася прэм'ера спектакля «Ціхары» па п'есе Сашы Філіпенкі. І вось чаму яго варта пабачыць ФОТЫ

Саша Філіпенка: Людзі, якія ўсё жыццё займаюцца мастацтвам кампрамісу, гуляюць заведама прайграную партыю

У Вільні адбылася сустрэча з пісьменнікам Сашам Філіпенкам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031