Знайсці
09.08.2023 / 22:447РусŁacБел

У спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» унеслі тыкток-старонку Настассі Роўды

Сёння Мінінфарм абнавіў свой спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», агульны аб'ём якога ўжо набліжаецца да 1000 старонак. Сярод «уганараваных» гэтым разам апынулася і персанальная старонка ў тыктоку (nastassia.rouda) вядоўцы праграмы «Ток» Настассі Роўды.

Настасся Роўда

Акрамя таго, у новую рэдакцыю спіса трапілі:

  • тэлеграм-каналы «Орша Восточка», «Вольны Захад TUT», Volny Belarus, «Apeikin. Спорт, палітыка ды рок-н-рол», «Вот так дела»;

  • Інтэрнэт-рэсурс «Кошт урада»;

  • Сацсеткі і лагатып праекта «Альянс расследователей Беларуси»;

  • Сацсеткі і лагатып праекта «Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў»;

  • тыкток-старонкі rabochi_rux, merchfreedom, hajtaktv, novychas.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
5
0
Бобр/адказаць/
09.08.2023
Вот интересно, кто-то что эти материалы находит, читает, даёт оценку. С таким объемом материалов эти люди более опасны. Хочешь, что-то новое почитать так одно лайно попадается. А тут каждую неделю список обновляется.
0
Поздравляю!/адказаць/
09.08.2023
Это знак качества. Сама бы хотел попасть, да пока не получается :(
0
Свабодны чалавек/адказаць/
10.08.2023
Віншую! Найлепшая рэклама. Абавязкова падпішуся!!!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031